Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях прайшоў у Беларусі

© Photo : РоссотрудничествоМіжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Мартовский лев"
Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях Мартовский лев - Sputnik Беларусь, 1920, 05.04.2021
Падпісацца
Спаборніцтва праходзіла на дзвюх пляцоўках - у Маскве і Магілёве, сабралася больш за 300 удзельнікаў з дзвюх краін.

МІНСК, 5 кра – Sputnik. Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Мартовский лев" адбыўся 3-4 красавіка ў Беларуска-Расійскім універсітэце і быў прысвечаны святкаванню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Цэнтральнай падзеяй стаў турнір па "Што? Дзе? Калі?", ён праводзіўся адначасова на дзвюх пляцоўках: у Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве і Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Н.Э. Баумана ў Маскве.

Спаборнічалі каля 300 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі (Магілёў, Мінск, Віцебск, Гомель, Бабруйск, Шклоў, Горкі, Орша, Клімавічы, Салігорск) і Расіі.

Быў арганізаваны і шэраг іншых інтэлектуальных гульняў: "Свая гульня", "Эрудыт-лато", "Медыя-гульня".

Прызавыя месцы размясціліся наступным чынам:

Што? Дзе? Калі?

1-е месца - "МГТУ - Легионер" (Масква)

2-е месца - "Маевтика" (Масква)

3-е месца - "Стомленыя" (Віцебск)

Свая гульня:

1-е месца - "Дэманічны танец Дукалеса" (Магілёў)

2-е месца - "Трой 32" (Магілёў, Мінск, Орша, Шклоў)

3-е месца - "VIP" (Магілёў)

Медыя-гульня:

1-е месца - "Стомленыя" (Віцебск)

2-е месца - "VIP" (Магілёў)

3-е месца - "Шулер" (Магілёў)

Абсалютным пераможцам стала каманда "Стомленыя" з Віцебска. Капітан Ганна Ельчанінава падзялілася, што ў турніры "Мартовский лев" яе каманда ўдзельнічае ўпершыню, аднак актыўна гуляе ў "Што? Дзе? Калі?" ужо 12 гадоў. Камандам яна пажадала больш практыкавацца, бо толькі праз практыку можна дамагчыся добрых вынікаў.

Фінал конкурсу Ты супер! у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
На НТБ стартуе новы праект у рамках музычнага конкурсу "Ты супер!"

Пераможцы і прызёры беларуска-расійскага турніру "Мартовский лев" атрымалі памятныя падарункі ад Рускага дома ў Мінску.

Дзмітрый Свінтыцкі, прадстаўнік Беларускай лігі інтэлектуальных каманд па Магілёўскай вобласці, падзякаваў Рускі дом у Мінску за падтрымку і выказаў надзею на сумесную рэалізацыю наступных турніраў.

"Мартовский лев" - турнір па інтэлектуальных гульнях, які праводзіцца ўжо 25 гадоў. Ён быў арганізаваны Беларуска-Расійскім універсітэтам, Беларускай лігай інтэлектуальных каманд, сацыяльна-культурным грамадскім аб'яднаннем "Спадчына" і Рускім домам у Мінску пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і маладзёжнай палітыкі Магілёўскага аблвыканкама.

Стужка навiн
0