Гістарычная драма ад "Беларусьфільма" выйдзе ў пракат у траўні

© Photo : "Беларусьфильм" Фільм "Лёс дыверсанта"
Фільм Лёс дыверсанта - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2021
Падпісацца
Карціну, якая апавядае пра подзвігі беларускіх партызан у гады Айчыннай вайны, зняў рэжысёр Дзмітрый Астрахан.
МІНСК, 3 тра – Sputnik. Прэм’ера новага ваеннага фільма "Лёс дыверсанта" адбылася ў мінулы чацвер. Стужка знята "Беларусьфільмам" сумесна з расійскай студыяй "Алена", аб чым паведамляе прэс-служба Нацыянальнай кінастудыі.
Карціна знята ў жанры гістарычнай драмы. Рэжысёрам "Лёс дыверсанта" стаў Дзмітрый Астрахан, за аператарскую працу адказваў Аляксандр Рудзь, аўтар сцэнарыя - Павел Магілін.
Галоўныя ролі ў фільме сыгралі беларускія і расійскія акцёры: Андрэй Смалякоў, Аляксей Сурэнскі, Аляксандр Семчаў, Уладзімір Цімафееў, Віктар Васільеў, Алег Коц, Аляксандр Ткачонак, Руслан Чарнецкі, Аляксандр Зяленко, Юліяна Міхневіч, Наталля Халадовіч, Святлана Кажамякіна.
"Фільм прысвечаны подзвігам беларускіх падпольшчыкаў і партызан, якія гераічна змагаліся з нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў паведамленні.
На "Беларусьфільме" таксама адзначылі, што вобраз галоўнага персанажа - чыгуначніка Алеся Арловіча - зборны. Прататыпамі вобраза паслужылі рэальныя гістарычныя героі, у прыватнасці - беларускі падпольшчык Фёдар Крыловіч, які здзейсніў самую буйную сухапутную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы.

Дзе паглядзець фільм "Лёс дыверсанта"

Першымі - 6 траўня - фільм пакажуць сталічныя кінатэатры "Масква", "Дом кіно" і "Кіеў". "Беларусь" прадставіць карціну гледачам 6 і 8-11 траўня, "Бярэсце" - 7 траўня.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0