14:04 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
A320 Airbus Air Canada

Прычынай аварыйнай пасадкі A320 Air Canada стала няспраўнасць шасі

© REUTERS Mark Blinch
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Віцэ-прэзідэнт Air Canada заявіў пра гатоўнасць кампаніі супрацоўнічаць з Упраўленнем бяспекі на транспарце.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Прадстаўнікі камітэта па бяспецы на транспарце Канады паведамілі, што прычынай аварыйнай пасадкі самалёта Airbus A320 авіякампаніі Air Canada стала няспраўнасць шасі самалёта, перадае агенцтва Рэйтэр.

Самалёт авіякампаніі Air Canada ў ноч з суботы на нядзелю здзейсніў аварыйную пасадку ў міжнародным аэрапорце канадскага горада Галіфакс. Самалет выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, у выніку чаго пацярпелі па меншай меры 25 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны. Інцыдэнт адбыўся ў 00:43 па мясцовым часе.

Авіякампанія ў сваю чаргу распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім пацвердзіла, што ўсе пасажыры і члены экіпажа, атрымаўшы неабходную медыцынскую дапамогу, былі выпісаны з бальніцы.

"Мы вельмі рады, што ніхто сур'ёзна не пацярпеў", — цытуе прэс-служба заяву віцэ-прэзідэнта Air Canada Клаўса Гаерша.

Менеджэры Air Canada прыбылі ў Галіфакс, каб аказаць усю неабходную дапамогу пасажырам і членам іх сем'яў. Віцэ-прэзідэнт авіякампаніі назваў інцыдэнт "вельмі трывожным вопытам як для нашых пасажыраў, так і для нашых супрацоўнікаў". І заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць з Упраўленнем бяспекі на транспарце ў рамках расследавання дадзенага інцыдэнту.

Тэги:
Здарэнні на транспарце, Air Canada, Канада, Паўночная Амерыка, Амерыка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы