13:56 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Ежа рэстарана хуткага харчавання МаcDonald's

Наведвальнікаў McDonald’s эвакуіравалі з-за кінапраектара

© Flickr/ Robyn Lee
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Супрацоўнікі міліцыі з-за падазроных пакетаў эвакуіравалі 135 наведвальнікаў рэстарана.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Наведвальнікі і персанал мінскага "Макдональдсу" былі эвакуіраваны ў сераду з-за падазроных пакетаў, паведамілі Sputnik ў ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Два пакінутых пакета былі знойдзены на століку каля рэстарана па вуліцы Прытыцкага.

"На месца была неадкладна накіравана следча-аператыўная група Фрунзенскага РУУС горада Мінска і група размініравання вайсковай часці 5448 унутраных войскаў", — сказаў начальнік аддзела аператыўна-дзяжурнай службы ГУУС Сяргей Сіневіч.

Паводле яго слоў, з рэстарана былі эвакуіраваны персанал і 135 наведвальнікаў. Сіневіч таксама адзначыў, што ў ходзе праверкі спецыялісты не выявілі выбуховых прылад — у пакінутых пакетах знаходзіліся кінапраектар і камплектуючыя да яго.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Рэстараны, Стыль жыцця, Месцы адпачынку, ГУУС Мінгарвыканкама, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы