01:31 24 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Вучэнні МНС РФ

МНС Расіі зацікавіліся беларускімі беспілотнікамі

© Sputnik Саид Царнаев
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
36 0 0

Расійскія выратавальнікі могуць пачаць закупляць беларускую спецвопратку і праграмныя комплексы.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. МНС Расіі гатова падтрымаць беларускіх вытворцаў беспілотных лятальных апаратаў, спецыяльнай экіпіроўкі, а таксама зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў па рэабілітацыі забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый, паведаміў кіраўнік расійскага ведамства Уладзімір Пучкоў.

У рамках Міжнароднага салона "Комплексная бяспека" ў аўторак прайшла рабочая сустрэча міністра МНС Беларусі Уладзіміра Вашчанка і кіраўніка МНС РФ. На сустрэчы Вашчанка папрасіў расійскае міністэрства падтрымаць беларускіх вытворцаў абсталявання для пажарных і ратавальнікаў.

"Мы гатовы падтрымаць беларускіх вытворцаў, неабходна, каб яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах МНС, каб высокатэхналагічная прадукцыя нашых калегаў была на аснашчэнні нашых падраздзяленняў", — сказаў Пучкоў у гутарцы з журналістамі.

 Ён таксама ўдакладніў, што расійскае МНС цікавяць беларускія беспілотнікі, баявое адзенне пажарных і ратавальнікаў, а таксама праграмныя комплексы.

Пучкоў адзначыў, што з беларускім міністэрствам плануецца ўзаемадзейнічаць у галіне рэабілітацыі, і вяртання ў сельгасабарот тэрыторый, забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Тэги:
Палітыка, Дзяржаўны апарат, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Уладзімір Пучкоў, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы