МІНСК, 27 сту — Sputnik. Беларускія вайскоўцы пачнуць выпрабаванні найноўшага мабільнага браніраванага транспартнага сродку "Кайман" у бліжэйшы час, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік аддзела маркетынгу ААТ "140 рамонтны завод" Віталь Забела.
"Выпрабаванні "Кайманаў" пройдуць у лютым-сакавіку гэтага года", — сказаў Забела.
Паводле яго слоў, пасля гэтага браневікі паступяць на ўзбраенне ва Узброеныя сілы Беларусі. Выставачная мадэль "Кайман" прадстаўлена сёння ў Мінску, дзе праходзіць пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Плануецца, што некалькі новых браневікоў будуць прымаць удзел у ваенным парадзе ў Дзень незалежнасці ў 2017 годзе ў Мінску.
Раней пазітыўна пра новую беларускаю вайсковую распрацоўку адгукнуўся вядомы шведскі акцёр Дольф Лундгрэн, які пракаціўся на браневіку на "Лініі Сталіна" падчас наведвання Беларусі ў снежні 2016 года.
Бранявік "Кайман" быў распрацаваны на ААТ "140 рамонтны завод" для ўдзелу ў разведвальных і дыверсійных аперацыях, вядзення дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый. 90% яго вузлоў і агрэгатаў выраблены ў Беларусі. Цяпер завершаны этап папярэдніх выпрабаванняў, па выніках якіх ажыццяўляецца дапрацоўка машыны.