23:35 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Астэроід, архіўнае фота

Планетарый: невялікі астэроід праляцеў побач з зямлёй, усё ў парадку

© Pixabay
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
2522

Раніцай у 06:42 астэроід знаходзіўся ад нас на адлегласці прыкладна ў 42 тысячы кіламетраў.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Сёння каля сямі гадзін раніцы блізу Зямлі праляцеў астэроід 2012 ТС4. Яго назіралі навукоўцы з універсітэта ім. Э. Канта ў Расіі. З-за невялікіх памераў астэроіда, які ў дыяметры дасягае ўсяго 13 метраў, для яго назірання спатрэбіўся магутны тэлескоп.

"Верагоднасць сутыкнення астэроіда з зямлёй невялікая. Існуе праграма па назіранні дадзенага цела, многія абсерваторыі будуць назіраць за перамяшчэннем гэтага цела, а ў сетцы ўжо ёсць здымкі, зробленыя з розных абсерваторый. Заява пра тое, што астэроід сутыкнецца з зямлёй і заўтра канец свету, зразумела, ілжывая", — распавялі ў мінскім планетарыі.

Астэроід праляцеў на адлегласці прыкладна ў 42 тысячы кіламетраў ад зямлі, што ў сем разоў менш, чым адлегласць ад Зямлі да Месяца. У выпадку падзення на Зямлю ён мог бы выклікаць сур'ёзныя разбурэнні, аднак навукоўцы знайшлі гэты аб'ект бяспечным.

Падобнымі з 2012 ТС4 памерамі характаразаваўся так званы чалябінскі метэарыт, які ўпаў на Зямлю ў лютым 2013 года і які выклікаў значны рэзананс. Супакойваючы аматараў навін аб небяспечных касмічных целах, у NASA адзначылі, што ні адзін з вядомых астэроідаў не павінен сутыкнуцца з зямлёй у бліжэйшыя сто гадоў. З дапамогай сучасных праграмных комплексаў можна загадзя прагназаваць траекторыі палётаў нябесных тэл.

Тэги:
астероид, Мінскі планетарый, NASA, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы