09:18 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сляды апоўзня на гары Гедыміна

Геолагі: гара Гедыміна моцна размокла, магчымыя новыя апоўзні

© Літоўскі нацыянальны музей
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Наяўныя на схілах гары прыкметы дэфармацыі даюць падставу меркаваць, што магчымыя і новыя апоўзні на яшчэ не знявечаных участках гары.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Па дадзеных геолагаў, дэфармацыя — зрух грунту — прыкметная амаль на ўсіх баках горы, паведамляе прэс-цэнтр Геалагічнай службы Літвы.

"Значны апоўзень утварыўся ў суботу на ўсходнім схіле гары, які знёс і частку каменнай дарожкі. Гэты факт дазваляе меркаваць, што гара моцна размокла ад экстрэмальных ліўняў", — гаворыцца ў паведамленні.

Самым важным, на думку геолагаў, у цяперашні час павінна стаць уладкаванне ізаляцыі на верхняй пляцоўцы гары, а таксама дрэнажу і поўнага збору ападкаў.

Ад апоўзняў з пачатку 2016 года да гэтага часу пацярпелі амаль усе схілы гары.

Мапа дэфармацый на гары Гедыміна
Мапа дэфармацый на гары Гедыміна

Па словах геолагаў, працэсы дэфармацыі выраўноўваюць і руйнуюць як штучны, так і ўжо натуральны грунт на гары, а падземныя воды, да крытычнай ступені намачыўшы грунт гары, вымываюць дробныя пяшчаныя часціцы. Далей на гары дэфармацыя толькі павялічваецца.

"Па наяўных на схілах прыкметах можна чакаць і новых апоўзняў на яшчэ не знявечаных месцах", — адзначаюць спецыялісты.

Вежа Гедыміна і Верхні замак пакуль стабільныя. За аднаўленчыя работы на гары адказвае Нацыянальны музей.

Спецыялісты Геалагічнай службы пастаянна назіраюць за гарой Гедыміна — праводзяць непасрэдныя візуальныя назіранні і вымераюць памер дэфармацыі, акрамя таго, сочаць за паказчыкамі датчыкаў, якія дыстанцыйна перадаюць інфармацыю аб дэфармацыі.

По теме

Апоўзень на гары Гедыміна
Тэги:
Гара Гедымiна, Вільнюс, Літва
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы