10:27 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Адкрыццё фестываля Славянскі базар у 2017 годзе

Узмацненні і даведнік па шопінгу: міліцыя рыхтуецца да "Славянскага базару"

© Sputnik / Виктор Толочко
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
910

Пачынаючы з 7 ліпеня і да заканчэння "Славянскага базару" цэнтр горада будуць узмоцнена патруляваць, а міграцыйная служба стане кансультаваць кругласутачна.

ВІЦЕБСК, 6 ліп — Sputnik. Рыхтавацца да "Славянскага базару — 2018" УУС Віцебскага аблвыканкама пачало адразу пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю, і таму ў гэтым годзе з'явяцца цікавыя новаўвядзенні, якія павінны спадабацца гасцям і жыхарам горада, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Ахова і інфармацыя

"Мы аналізуем сваю працу на кожным фестывалі і глядзім, што можам палепшыць. Напрыклад, у мінулым годзе больш за 90% гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару", якія звярталіся да нашых патрульных, проста хацелі даведацца, дзе знаходзіцца абменны пункт, кафэ, або атрымаць іншую інфармацыю", — дадала Шкуратава.

Таму ў патрулі, што будуць дзяжурыць у фестывальнай зоне, уключаць міліцыянераў, якія жывуць у гэтых раёнах і добра іх ведаюць: яны змогуць адразу ж даць прыезджым вычарпальную інфармацыю. Уключаць у склад патрулёў і жанчын, якія змогуць растлумачыць, дзе лепш заняцца шопінгам.

Для замежных грамадзян арганізуюць дадатковыя дзяжурствы супрацоўнікаў Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС. З 08:00 да 19:00 замежнікі змогуць прыйсці на прыём асабіста, а з шасці гадзін вечара і да васьмі раніцы для іх будзе працаваць "гарачая лінія" па тэлефоне: 60-34-81.

Акрамя таго, можна будзе атрымаць кругласутачную анлайн кансультацыю, напісаўшы на электронны адрас ugim_uvd_vitebsk@tut.by, прычым спецыялісты службы адкажуць адразу ж. У мінулым годзе, паводле слоў Шкуратавай, гэтай паслугай скарысталася некалькі дзесяткаў чалавек.

А з 7 па 19 ліпеня рэгістрацыя замежных грамадзян у аддзяленнях па грамадзянстве і міграцыі будзе праводзіцца з васьмі раніцы і да васьмі вечара.

Спецыяльныя пункты пропуску

Як і ў мінулыя гады, на дапамогу віцебскім міліцыянерам прыедуць калегі з іншых рэгіёнаў краіны. Яны ўзмоцняць патрулі і дапамогуць ажыццяўляць пропуск гледачоў на канцэрты.

"На пунктах пропуску супрацоўнікі міліцыі будуць апранутыя ў грамадзянскую вопратку і сінія камізэлькі з надпісам "Бяспека". Мы гэта робім не першы год, каб жыхары і госці горада адчувалі сябе камфортна", — распавяла афіцыйны прадстаўнік.

У мінулым годзе з'явіліся адмысловыя пункты пропуску на канцэрты для "асаблівай катэгорыі грамадзян": ветэранаў ВАВ, інвалідаў, цяжарных жанчын, бацькоў ці законных прадстаўнікоў з малалетнімі дзецьмі. На сёлетнім "Славянскім базары" яны з'явяцца зноў, паколькі цалкам сябе апраўдалі. Шкуратава дадала, што на ўсіх КПП будзе весціся відэаздымка і "фіксацыя правапарушэнняў".

У 500-метровай зоне вакол Летняга амфітэатра і іншых фестывальных пляцовак будзе дазволены продаж алкаголю і піва, вырабленых толькі арганізацыямі — партнёрамі "Славянскага базару" з выкарыстаннем таварнага знака фестывалю.

У цэнтры горада павялічаць шчыльнасць нарадаў: па словах Вольгі Шкуратавай, яны будуць звяртаць увагу на стан грамадзян і, калі спатрэбіцца, дастаўляць іх дадому альбо перадаваць сваякам, а пры моцным ап'яненні — медыцынскім работнікам.

"У раёнах грамадскага харчавання супрацоўнікі ППС будуць несці службу кругласутачна. У цэлым, забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху будзе арганізавана па адпрацаванай ў папярэднія гады схеме", — запэўніла Шкуратава.

І дадала, што за ўвесь час працы ў міліцыі яна не памятае буйных НЗ падчас правядзення "Славянскага базару". І віцебскія праваахоўнікі зробяць усё магчымае, каб у гэтым годзе свята прайшло так жа спакойна і парадавала гасцей і жыхароў горада.

Тэмы:
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, УУС Віцебскай вобласці, Віцебск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы