Стала вядома, у якой групе выступяць беларусы на "танкавым біятлоне"

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкЭкіпаж Беларусі на "Танкавым біятлоне"
Экіпаж Беларусі на Танкавым біятлоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Танкісты з Беларусі ўпершыню выйдуць на палігон у нядзелю - разам з камандамі з Сірыі і Таджыкістана.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Лёсаванне "танкавага біятлону" прайшло напярэдадні на падмаскоўным палігоне "Алабіна", паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Расіі.

Танкавы біятлон на Лініі Сталіна - Sputnik Беларусь
Фота
Танкавы біятлон прайшоў на Лініі Сталіна

Спаборніцтвы танкістаў, якія традыцыйна праходзяць у рамках армейскіх гульняў, стартуюць 28 ліпеня. Усяго ў "танкавым біятлоне" будуць спаборнічаць удзельнікі з 23 краін.

Беларускім экіпажам выпала ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад чацвёртым нумарам. Адметны колер, які будзе нанесены на танкі, — зялёны. Зялёнымі танкамі беларусы кіравалі і ў мінулым годзе. Першы заезд нашых танкістаў адбудзецца ўжо ў нядзелю, разам з камандамі з Сірыі і Таджыкістана.

Танкісты з Беларусі традыцыйна займаюць высокія месцы на "танкавым біятлоне". Год таму беларусы ўвайшлі ў чацвёрку лепшых.

Беларусь у гэтым годзе прыме адзін з этапаў армейскіх гульняў — "снайперскі рубеж". Ён адбудзецца на палігоне пад Брэстам.

 

Стужка навiн
0