Беларусы выйшлі ў фінал "Танкавага біятлону"

© Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкТанкі каманд армій Беларусі і Казахстана
Танкі каманд армій Беларусі і Казахстана - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Танкісты у сённяшняй эстафеце патрапілі ў 17 мішэняў з 24 і паказалі другі вынік.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Беларускія танкісты прымуць удзел у фінальным паядынку "Танкавага біятлону", які традыцыйна прымае падмаскоўны палігон у Алабіна, перадае карэспандэнт Sputnik.

Беларусы ў паўфінале Танкавага біятлону - Sputnik Беларусь
Відэа
Беларусы ў паўфінале "Танкавага біятлону" - відэа

У чацвер прайшла эстафета, беларусы ў ёй спаборнічалі з камандамі з Казахстана, Індыі і Сербіі. Тры экіпажы ад кожнай краіны па чарзе выязджалі на дыстанцыю.

Першымі па выніках эстафеты сталі танкісты з Казахстана, якія паразілі 18 мішэняў з 24 і паказалі выніковы час 1 гадзіна 39 хвілін і 18 секунд. Другі час — у беларусаў, яны пераадолелі ўсю дыстанцыю за 01:44:15 і паразілі 17 мішэняў з 24 магчымых. Паказаны на этапе час дазволіў нашай камандзе выйсці ў фінал, дзе яна будзе змагацца за першае месца з экіпажамі з Расіі, Казахстана і Кітая.

На трэцім месцы — каманда Індыі, чацвёртымі фінішавалі сербскія танкісты.

Раней беларусы выйгралі ўсе тры індывідуальныя заезды "Танкавага біятлону".

Стужка навiн
0