04:00 13 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.34
Баявое дзяжурства пагранічнікаў

У Беларусі будзе больш пагранічнікаў

© Sputnik Сергей Лескеть
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
4710

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такая неабходнасць узнікла з-за шэрагу фактараў, якія негатыўна ўплываюць на нацыянальную бяспеку краіны.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Штатная колькасць Дзяржпагранкамітэта будзе павялічана ў сувязі з павелічэннем колькасці задач па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе.

"З улікам узрастання негатыўных фактараў, звязаных з незаконнай міграцыяй, наркатрафікам, кантрабандай - асабліва зброі, перад Дзяржпагранкамітэтам пастаўлена задача павялічыць да неабходнага штатную колькасць. Беспрэцэдэнтны крок, але нацыянальная бяспека - найважнейшы фактар", - цытуе беларускага лідара БелТА.

У прыватнасці, будуць адраджацца і ўзмацняцца манеўраныя групы. "Гэта тыя групы, якія знаходзяцца заўсёды ў рэзерве кіраўнікоў пагранічных атрадаў і ў лічаныя хвіліны вылучаюцца на напрамкі верагоднага руху суперніка, калі там абвастрэнне сітуацыі", - адзначыў прэзідэнт.

Акрамя таго, Лукашэнка задаў актуальныя пытанні, у тым ліку аб здольнасці органаў пагранслужбы процістаяць існуючым выклікам. "Выклікаў стала больш, чым гэта было нават у мінулым годзе", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Умацаванне добрасуседства

У той жа час, Лукашэнка падкрэсліў, што пагранічная палітыка Беларусі разлічана не на канфрантацыю з суседнімі дзяржавамі, а на ўмацаванне добрасуседскіх адносін. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пра гэта трэба памятаць.

"Не проста на замок наглуха зачыняць мяжу і ствараць праблемы для сваіх грамадзян і тых, хто да нас прыязджае, а стварыць спрыяльную зону і ў той жа час адсякаць тых, хто да нас едзе з непажаданымі намерамі. Асабліва гэта важна напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў" , - заявіў прэзідэнт.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што памежнікі павінны будуць забяспечыць законнасць і правапарадак, надаючы максімум увагі да турыстаў і гасцей краіны.

Лукашэнка нагадаў, што год таму была праведзена аптымізацыя кантрольных працэдур на мяжы, што дазволіла павысіць эфектыўнасць беларускіх пунктаў пропуску.

"Практыка паказала, што асобныя функцыі пагранічнікаў у шэрагу выпадкаў могуць сваімі сіламі выконваць супрацоўнікі мытняў. Гэта рацыянальны падыход, і дадзеную работу трэба працягнуць", - выказаў меркаванне кіраўнік беларускай дзяржавы.

Тэги:
Дзяржпагранкамітэт Беларусі, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы