17:38 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
Мужчына за камп'ютарам

МУС: колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій пастаянна расце

CC0 / Pixabay / 27707
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Больш за 2/3 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій адносяць да крадзяжоў з выкарыстаннем складанай камп'ютарнай тэхнікі.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. У Беларусі назіраецца тэндэнцыя да росту злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, пра гэта заявіў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі Кірыл Вяткін.

"Калі ў студзені мінулага года было зафіксавана ўсяго 255 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, то ў бягучым годзе іх ужо 480. Дынаміка ў наяўнасці", - адзначыў ён.

У студзені-снежні 2018 года, у параўнанні з 2017, істотна павялічылася колькасць кіберзлачынстваў - з 3 тысяч 99 да 4 тысяч 741.

"Гэта павелічэнне адбылося ва ўсіх рэгіёнах, больш за ўсё - у Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцях", - растлумачыў Вяткін.

Пры гэтым больш за 2/3 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій адносяцца да крадзяжоў з выкарыстаннем складанай камп'ютарнй тэхнікі.

"Колькасць выяўленых злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі павялічылася па рэспубліцы на 48%. У 2018 годзе былі выяўленыя 1283 злачынца, у 2017 - 1052", - падкрэсліў прадстаўнік МУС.

Галоўныя тэмы