21:09 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
54 0 0

Дэсантнікі адпрацуюць шэраг тактычных задач, якія могуць мець месца пры выкананні міратворчых місій.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Падраздзяленні дэсантнікаў з Беларусі і Расіі праводзяць сумесную міратворчую аперацыю ў ходзе тактычных вучэнняў пад Ульянаўскам, паведаміла ў панядзелак міністэрства абароны Расіі.

"З 25 па 28 сакавіка на тэрыторыі гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады Паветрана-дэсантных войскаў ва Ульянаўску пачалося першае у 2019 годзе сумеснае вучэнне Паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі і Сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", - адзначае Мінабароны.

Як удакладняе ведамства, вайскоўцы адпрацуюць абарону кантрольна-прапускнога пункта, на які напаў ўмоўны праціўнік, а таксама атрымаюць навыкі надгляду транспарту і грамадзян. Яшчэ адна задача манеўраў - суправаджэнне гуманітарнай калоны ў лагер, дзе жывуць бежанцы.

У ходзе вучэнняў запланаваны баявыя стрэльбы з рознага віду зброі і дэсантаванне зводнай групы дэсанту з верталётаў Мі-8.

У манеўрах прымаюць удзел больш за 500 ваеннаслужачых і 100 адзінак тэхнікі. Кіруе вучэннямі намеснік галоўнакамандуючага ПДВ па міратворчых аперацыях і КСАР генерал-лейтэнант Аляксандр Вязнікаў.

Тэги:
Беларусь, Расія, войска

Галоўныя тэмы