23:28 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Ваенная выстава MILEX урачыста адкрылася пад Мінскам

Ваенная выстава MILEX урачыста адкрылася пад Мінскам

© Sputnik / Виктор Толочко
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
2710

У цяперашні час больш за 70 краін у свеце мае на сваім узбраенні ўзоры ваеннай тэхнікі з маркай "Зроблена ў Беларусі".

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Выстава MILEX адкрываецца ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз, паведаміў у ходзе ўрачыстай цырымоніі старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, вопыт правядзення папярэдніх мінскіх ваенных салонаў дэманструе рост цікавасці сусветных вытворцаў да беларускай выставачнай пляцоўцы.

"У гэтым годзе ў рабоце выстаўкі прымаюць удзел 59 афіцыйных дэлегацый высокага ўзроўню з 35 дзяржаў", - адзначыў Раман Галоўчанка.

В работе выставки принимают участие 59 делегаций из 35 государств
© Sputnik / Виктор Толочко
У працы выставы прымаюць удзел 59 дэлегацый з 35 дзяржаў

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што на самай вялікай адкрытай і закрытай выставачнай пляцоўцы "Мінск-Арэна" свае экспазіцыі разгарнулі каля 180 арганізацый з 10 дзяржаў, прадстаўленыя буйнымі вытворцамі і экспарцёрамі ваеннай прадукцыі з Азербайджана, Германіі, Беларусі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі і ПАР.

Интерес мировых производителей к белорусской выставочной площадке год от года растет
© Sputnik / Виктор Толочко
Цікавасць сусветных вытворцаў да беларускай выставачнай пляцоўкі год ад года расце

На MILEX беларускі ваенна-прамысловы комплекс прадстаўляе шырокі дыяпазон айчынных распрацовак.

"Гэта агнявыя сродкі паражэння ў класе ракетных комплексаў далёкасцю паражэння да 300 км, сістэмы комплекснага супрацьдзеяння высокадакладнай зброі ў сегменце радыё-электроннай барацьбы, у тым ліку па такіх актуальных цяпер пагрозах, як супрацьдзеянне беспілотным лятальным апаратам і многія іншыя", - распавёў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Пасля гэтага ён з радасцю дадаў, што "сёння больш за 70 дзяржаў маюць на ўзбраенні сваіх армій сучасныя ўзоры ваеннага прызначэння з маркай "Зроблена ў Беларусі".

На открытии присутствовал премьер-министр Сергей Румас, замминистра обороны Олег Белоконев и председатель Госкомвоенпрома Роман Головченко
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці прысутнічаў прэм"ер-міністр Сяргей Румас, намеснік міністра абароны Алег Белаконеў і старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка

Раман Галоўчанка упэўнены, што тэрмін IT-краіна цалкам можна ўжыць і да айчыннага абаронна-прамысловага комплексу. Таму што ў аснове апошніх распрацовак ляжыць найскладанае праграмнае забеспячэнне.

Гістарычная рэканструкцыя і рэальны бой

Пасля цырымоніі адкрыцця афіцыйныя дэлегацыі сталі гледачамі маштабнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускае войска не толькі шануе традыцыі ў год 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але і развіваецца па самых сучасных канонах вядзення вайны.

Реконструкция боя времен Великой Отечественной войны
© Sputnik / Виктор Толочко
Рэканструкцыя бою часоў Вялікай Айчыннай вайны

Таму пасля рэканструкцыі бою Другой сусветнай вайны ганаровыя госці змаглі назіраць за дэманстрацыяй вядзення бою ў сучасных умовах, набліжаных да рэальных.

Тэги:
MILEX

Галоўныя тэмы