21:19 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Сумесныя стратэгічныя вучэнні Беларусі і Расіі Захад-2017

Ваенныя Беларусі і Расіі рыхтуюцца да вучэння "Шчыт Саюза - 2019"

© Sputnik / Виктор Толочко
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Прадстаўнікі ўзброеных сіл праводзяць сумесную рэкагнасцыроўку ў цэнтры баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі ўзброеных сіл РФ.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Сумесная рэкагнасцыроўка беларускіх і расійскіх ваенных, якія рыхтуюцца да вучэння "Шчыт Саюза - 2019", стартавала ў панядзелак, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

У ходзе мерапрыемства рабочымі групамі з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі будзе праведзена ўзгадненне на мясцовасці, а таксама зацвярджэнне задумы практычных дзеянняў. Акрамя таго, будзе ўзгоднены раён размяшчэння войскаў, аб'ём і парадак правядзення мерапрыемстваў тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Скаардынуюць і такія пытанні, як арганізацыя кіравання.

У абаронным ведамстве растлумачылі, што рэкагнасцыроўка праходзіць на базе 333-га цэнтра баявой падрыхтоўкі Заходняй ваеннай акругі расійскіх Узброеных сіл "Муліна". Кіруе працэсам кіраўнік Генштаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў.

Сумеснае мерапрыемства будзе доўжыцца да 18 ліпеня.

Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Шчыт Саюза 2019" пройдуць восенню на тэрыторыі Расіі. Як заяўляў раней міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, яны павінны будуць прадэманстраваць эфектыўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў дзвюх дзяржаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія і Беларусь нікому не пагражаюць і стараюцца захаваць баланс сіл і парытэт у рамках цяперашняй рэальнасці.

Тэги:
ваенныя вучэнні

Галоўныя тэмы