01:03 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Будынак КДБ Беларусі ў Мінску

Грошай шкадаваць не будзем: Лукашэнка наведаў аб'ект урадавай сувязі КДБ

© Sputnik Андрей Киреев
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
2820

Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне урадавай сувязі, перспектывах яе развіцця, а таксама прадэманстравалі ўзоры тэхнікі спецсувязі.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у пятніцу аб'ект урадавай сувязі Камітэта дзяржбяспекі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар у рамках наведвання аб'екта урадавай сувязі Камітэта дзяржбяспекі заслухаў даклад аб рэалізацыі дзяржпраграм у гэтай галіне, перспектывы яе развіцця. Паказалі прэзідэнту і ўзоры тэхнікі спецсувязі, распрацаваныя ў Беларусі.

Свая тэхніка для спецсувязі

Прэзідэнта праінфармавалі аб тым, што ў выніку рэалізацыі дзяржпраграм здзейснены пераход ад старога аналагавага да лічбавага абсталявання, забяспечана яго імпартазамяшчэнне шляхам распрацоўкі і ўводу ў эксплуатацыю айчынных узораў тэхнікі і апаратуры шыфравання. Галоўнае ў гэтым пытанні - абароненасць, якасць і надзейнасць.

Акрамя таго, паведамілі прэзідэнту і аб распрацоўцы сістэм рухомай урадавай радыёсувязі. Лукашэнку прадэманстравалі лінейку сродкаў сувязі і апаратуры шыфравання, у тым ліку абароненай мабільнай тэлефоннай сувязі.

"У сістэме палявой урадавай сувязі ўжытыя сучасныя распрацоўкі і падыходы. Замест састарэлых вузлоў сувязі (чатыры машыны з экіпажам 11 чалавек) беларускія спецыялісты распрацавалі і прынялі ў эксплуатацыю сучасны рухомы вузел сувязі з дзвюх машын з экіпажам сем чалавек. Айчыннымі прадпрыемствамі на базе мікрааўтобуса (экіпаж тры чалавекі) распрацаваны вузел сувязі наступнага пакалення, які плануецца прыняць на ўзбраенне ў 2020 годзе", - распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.

Сярод паказаных прэзідэнту узораў - і рухомы комплекс тэхнічнага кіравання контртэрарыстычнай аперацыяй. Апроч іншага, ён здольны запускаць дроны, а таксама выяўляць і нейтралізаваць беспілотнікі. Распрацоўка зараз праходзіць выпрабаванні.

Арыенцір - на тэхналагічнае развіццё

Падводзячы вынікі наведвання аб'екта, Лукашэнка арыентаваў чыноўнікаў на далейшае тэхналагічнае развіццё. Пры неабходнасці, адзначыў ён, дзяржава будзе аказваць падтрымку.

"Гэта будучыня. Вядома, мы развіццё ўсяляк падтрымліваем. На гэта грошай шкадаваць не трэба, я цвёрда перакананы. Але пасля таго, як альтэрнатыўныя падраздзяленні мне паведамяць, што вы сапраўды эфектыўныя, вычарпалі ўсякія рэзервы і вам патрэбна дапамога", - выказаў упэўненасць ён.

Падкрэсліў асобна Лукашэнка важнасць вытворчасці якаснага і надзейнага прадукту.

"Не можаце - не рабіце. Доўга вам яго трэба рабіць - рабіце спакойна. Але не бярыцеся за тое, што не можаце. Патрэбна будзе падтрымка - вы заўсёды яе атрымаеце, але не рабіце дрэннага прадукту. Трэба рухацца, узмацняцца. Можа, калісьці мы прыйдзем да таго, што гэта падраздзяленне будзе выведзена з КДБ і будзе працаваць незалежна", - заклікаў беларускі лідар.

Нагадаў прэзідэнт і аб даручэнні, дадзеным ім начальніку Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэю Паўлючэнку падчас нядаўняга дакладу.

"Нам трэба сур'ёзна паглядзець па асобных напрамках кантролю - слыхавога, відэа і гэтак далей. Тут нам трэба дасканаласць, каб не было разбою: захацеў нейкі начальнік кагосьці праслухаць - праслухаў, потым прадаў інфармацыю або камусьці распавёў. Гэтага быць не павінна. Я гэтую задачу паставіў, і вы павінны яе вырашаць. Усё павінна быць цывілізавана і годна. Галоўнае - гэта чалавек. Вы павінны забяспечыць яго поўную бяспеку, свабоду зносін. Ніхто не мае права ўлазіць у яго пытанні ", - падкрэсліў беларускі лідэр.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, КДБ РБ

Галоўныя тэмы