12:13 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Штаб-кватэра НАТА ў Брусэлі

НАТА хоча супрацоўнічаць з Мінскам у сферы кантролю за ўзбраеннямі

© Photo: МИД Норвегии / Frode Overland Andersen
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
810

Альянс, у прыватнасці, вядзе з Беларуссю дыялог па пытаннях нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

МІНСК, 4 вер - Sputnik. НАТА зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы кантролю за ўзбраеннямі, заявіў у сераду генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась раней паведаміў, што адносіны рэспублікі з Паўночнаатлантычным альянсам развіваюцца не ва ўрон супрацоўніцтву з Расіяй.

"Беларусь - гэта сусед НАТА, мы верым у дыялог па пытаннях бяспекі, транспарэнтнасці, павышэння прадказальнасці, а таксама па пытаннях кантролю за ўзбраеннямі", - сказаў Столтэнберг журналістам.

Ён адзначыў, што НАТА ўжо працуе з рэспублікай па пытаннях нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

На думку генеральнага сакратара, такое супрацоўніцтва выгадна як для альянса, так і для рэспублікі. Столтэнберг падкрэсліў, што дыялог вядзецца па прычыне суседства краін НАТА з Беларуссю.

Што тычыцца знешняй палітыцы рэспублікі, генеральны сакратар НАТА адзначыў, што ў Беларусі павінна быць права на свой уласны шлях, і альянс будзе яго паважаць.

Тэги:
Беларусь, НАТА

Галоўныя тэмы