Ахоўнікі Лукашэнкі паспяхова выступілі на спаборніцтвах сярод целаахоўнікаў

Падпісацца
Першае месца на чэмпіянаце свету па шматбор'і целаахоўнікаў Bodyguard-2019 заваявалі ахоўнікі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Ахоўнікі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паспяхова выступілі на спаборніцтвах сярод целаахоўнікаў у Кіеве, пра гэта паведамляе выданне "Сегодня".

Супрацоўнікі службы бяспекі беларускага прэзідэнта прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету па шматбор'і целаахоўнікаў Bodyguard-2019, які праходзіў з 7 па 10 верасня ва ўкраінскай сталіцы. Яны змагаліся за званне лепшых з целаахоўнікамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, супрацоўнікамі кіеўскага ўпраўлення паліцыі аховы фізічнай бяспекі, бодыгардамі з каралеўскай гвардыі Іарданіі, асабістымі ахоўнікамі з Грузіі, Малдовы, Балгарыі, Румыніі, Сербіі і Кітая. У спаборніцтвах удзельнічалі 26 каманд.

Паводле легенды, прэзідэнт прыехаў на масавае мерапрыемства, дзе на яго напалі некалькі мужчын з натоўпу з дубінкамі і нажом. Кожная каманда целаахоўнікаў павінна была адбіць атаку і як мага хутчэй пасадзіць кіраўніка дзяржавы ў аўтамабіль.

Целаахоўнікі Аляксандра Лукашэнкі паспяхова справіліся з гэтым заданнем. Першае месца на чэмпіянаце занялі прадстаўнікі службы бяспекі Уладзіміра Зяленскага.

Стужка навiн
0