13:10 24 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Афіцыйны Мінск выступае супраць размяшчэння на еўрапейскім кантыненце ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Пасля разрыву Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці Беларусь апынулася ў цэнтры ўвагі, сказаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларускі бок выступае супраць размяшчэння падобнай зброі на еўрапейскім кантыненце.

"Я ўжо не аднойчы пра гэта казаў", - нагадаў беларускі прэзідэнт.

На яго думку, даклад Рамана Галоўчанкі - гэта ні ў якім выпадку не спроба пабразгаць зброяй. "Гаворка ідзе пра тое, што мы, таксама знаходзячыся ў гэтым катле, гарачай палітычнай кропцы, не можам не звяртаць увагу на забеспячэнне сваёй бяспекі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што становішча ў свеце не становіцца больш бяспечным, таму Беларусь вымушаная прадпрымаць адпаведныя меры.

Мінск запэўнілі

Раней Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту памочніка дзяржсакратара Дэвіда Хэйла сказаў, што "з'явілася паведамленне, што ні НАТА, ні Еўропа не збіраюцца размяшчаць ракеты ў Еўропе".

Афіцыйны Мінск успрымае гэтую інфармацыю як абнадзейлівую, таму што рэспубліка з'яўляецца ўдзельніцай ДРСМД.

"Гэтыя заявы з Захаду і Усходу мяне пераконваюць, што нам не давядзецца звяртацца да крайніх мераў", - падкрэсліў беларускі прэзідэнт і адзначыў, што ў Мінска няма грошай і жадання на такія крокі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Еўропа, Беларусь, Узбраенні

Галоўныя тэмы