11:28 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Палац прэзідэнта Беларусі

Лукашэнка ўзнагародзіў супрацоўнікаў Службы бяспекі прэзідэнта

© Sputnik / Виктор Толочко
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
710

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што дзякуючы штодзённай працы падраздзялення ў краіне захоўваецца мір і парадак.

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак уручыў дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым Службы бяспекі прэзідэнта і пагоны старэйшаму афіцэрскаму саставу падраздзялення.

Напярэдадні 25-гадовага юбілею СБП у Палацы Незалежнасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства з удзелам прэзыдэнта. Паводле слоў беларускага лідара, гэтая дата - чарговая значная веха ў гісторыі падраздзялення, якое калісьці стваралі практычна з нуля.

"Не было асаблівых рэсурсаў, ды і вопыту. Але былі людзі і глыбокія традыцыі той вялікай краіны. Фармуючы падраздзяленне з новымі кампетэнцыямі, мы адбіралі лепшых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі - прафесіяналаў, патрыётаў з высокім пачуццём абавязку перад дзяржавай і народам", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што сёння супрацоўнікі СБП маюць магчымасць выкарыстоўваць самую сучасную зброю і здольныя якасна вырашаць нават самыя складаныя задачы ў любым рэгіёне Беларусі. Пры гэтым у экстрэмальных сітуацыях гэтыя вайскоўцы дзейнічаюць стрымана, выразна, зладжана, непрыкметна і эфектыўна.

"Забеспячэнне бяспекі, абарона нацыянальных інтарэсаў краіны і народа - ваша штодзённая праца. Гэта шмат у чым вызначае прэстыж нашай суверэннай дзяржавы. А выдатную вывучку пацвярджаюць вашыя поспехі на міжнародных спаборніцтвах рознага ўзроўню. У тым ліку і дзякуючы вам сёння ў Беларусі захоўваецца мір і парадак" , - адзначыў прэзідэнт.

Нядаўна ахоўнікі Аляксандра Лукашэнкі паспяхова выступілі на спаборніцтвах сярод целаахоўнікаў ў Кіеве. Яны змагаліся за званне лепшых з целаахоўнікамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, супрацоўнікамі кіеўскага ўпраўлення паліцыі аховы фізічнай бяспекі, бодыгардамі з каралеўскай гвардыі Іарданіі, асабістымі ахоўнікамі з Грузіі, Малдовы, Балгарыі, Румыніі, Сербіі і Кітая.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы