10:31 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Танк M1 Abrams, архіўнае фота

Лукашэнку рассмяшылі танкі ў Літве

Sputnik
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Беларускі бок вымушаны шукаць адказ на размяшчэнне амерыканскіх бранетанкавых сіл у непасрэднай блізкасці да ўласных межаў.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Ніколі яшчэ так дэманстратыўна да межаў Беларусі не перакідваліся войскі, пракаментаваў прыбыццё амерыканскіх вайскоўцаў у Літву Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі прэзідэнт сёння азнаёміўся з дакладам, прысвечаным ваеннай і палітычнай абстаноўцы, а таксама таму, якія пагрозы існуюць для рэспублікі. На стол кіраўніка дзяржавы ляглі і непасрэдныя прапановы, як рэагаваць на цяперашнюю сітуацыю.

У рабочай сустрэчы з беларускім лідарам у Палацы Незалежнасці прымалі ўдзел дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, міністр абароны Андрэй Раўкоў і начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генштаба Павел Ціханаў.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, амерыканская ваенная тэхніка, размешчаная ў літоўскім горадзе Пабраде ў 15 кіламетрах ад беларускай мяжы не што іншае, як "бранетанкавы кулак", і ён заклікаў не перамяншаць значэнне гэтых дзеянняў.

"Але 30 танкаў і 30 бронемашын гэта проста смешна супраць беларускага войска", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што беларускае войска перажыла чатыры этапы мадэрнізацыі, таму што існавала разуменне таго, з якім супернікам яна можа сутыкнуцца.

"Мы да гэтага рыхтаваліся. Таму 30 танкаў проста смешна для нашага войска. Мы нават ніякіх рухаў цела можам не прадпрымаць, каб супрацьстаяць", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым асобную ўвагу ён звярнуў на той факт, што "ніколі яшчэ так дэманстратыўна да нашых межаў з-за акіяна не перакідваліся войскі. Ніколі такога не было".

Аляксандр Лукашэнка назваў перакідку амерыканскіх вайскоўцаў у Літву прэцэдэнтам, які выкліча рэакцыю ў адказ на дэманстрацыю сілы.

"Пры гэтым трэба разумець, што мы не павінны бразгаць зброяй. Мы міралюбная дзяржава, мы не хочам ваяваць", - запэўніў прэзідэнт Беларусі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Літва, танкі

Галоўныя тэмы