00:15 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Маскоўскі Крэмль

Паняцце "ваеннай тайны" хочуць вярнуць у Расіі

© Sputnik / Максим Блинов
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
310

У цяперашні час інфармацыя аб узбраенні, камплектаванні і дыслакацыі войскаў, а таксама планаў мабілізацыі адносіцца да паняцця "дзяржаўнай тайны".

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Паняцце ваеннай тайны можа вярнуцца ў расійскае заканадаўства, паведамляе газета "Известия" са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны РФ.

Вядома, што пад юрыдычны тэрмін "тайна ў галіне абароны" патрапяць звесткі, якія датычацца ўзбраення, камплектавання і дыслакацыі войскаў, а таксама планаў мабілізацыі. У цяперашні час гэтая інфармацыя адносіцца да дзяржаўнай тайны.

Патрабаванні закона будуць распаўсюджвацца толькі на вайскоўцаў. Асобы, дапушчаныя да тайных дадзеных, атрымаюць пэўныя прывілеі, а за разгалашэнне увядуць пакаранне аж да крымінальнага.

Неабходнасць ва ўвядзенні новага паняцця звязана з тым, тлумачаць эксперты, што дзеючы расійскі закон "Аб дзяржтайне" не закрывае ўсе шчыліны для ўцечкі інфармацыі.

Па дадзеных выдання, прынцыповае рашэнне аб увядзенні юрыдычнай нормы "тайна ў галіне абароны" ужо прынята, цяпер прапрацоўваюцца прававыя дэталі.

Што да Беларусі, то ў рэспубліцы існуе два віды дзяржаўных сакрэтаў - гэта дзяржаўная і службовая тайны. У першым выпадку гаворка ідзе пра звесткі, разгалашэнне або страта якіх можа прывесці да цяжкіх наступстваў для нацыянальнай бяспекі краіны. У другім выпадку - аб інфармацыі, выдаванне або страта якой можа нанесці істотную шкоду нацыянальнай бяспецы. Максімальнае пакаранне за разгалашэнне дзяржаўнай тайны ў Беларусі прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Тэги:
Міністэрства абароны РФ, Расія

Галоўныя тэмы