03:02 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Адпраўка прызыўнікоў на службу

Бонусы ад Мінабароны: тыя, хто адслужылі ў арміі, атрымаюць ільготы на жыллё

© Sputnik / Александр Кряжев
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Менш за два тыдні засталося да пачатку адпраўкі ў войскі маладога папаўнення, абароннае ведамства матывуе юнакоў служыць у войску.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Міністэрства абароны анансавала шэраг прэферэнцый для тых юнакоў, якія не будуць "касіць" ад войска і пройдуць тэрміновую службу ва Узброеных сілах. Пра гэта заявіў у эфіры "Беларусь-1" памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах Леанід Касінскі.

У Беларусі завяршаецца восеньскі прызыў, лічаныя дні засталіся да пачатку адпраўкі ў войскі маладога папаўнення. Навабранцы адправяцца ў войска 18 лістапада. Гэта апошні прызыў, які праводзіцца ў Беларусі па старых правілах.

Як распавёў у інтэрв'ю "Панараме" памочнік міністра Касінскі, у Беларусі распрацаваны так званы пакет матывацыйных мер па павышэнні статусу тэрміновай службы і ў хуткім часе плануецца ўвасабленне ініцыятыў у жыццё.

"Несумненна, чалавек, які добрасумленна выканаў свой воінскі, грамадзянскі абавязак, атрымаў ваенна-ўлiковую спецыяльнасць, адслужыў ва Узброеных Сілах, павінен мець нейкія бонусы і прэферэнцыі перад тымі, хто нейкім чынам ухіліўся ад гэтага", - заявіў Касінскі.

Паводле яго слоў, маладыя людзі, якія адслужылі ў войсках, атрымаюць прэферэнцыі пры вырашэнні жыллёвага пытання. Не менш важным крокам, па словах памочніка міністра абароны, стане прадастаўленне льгот у сферы медыцынскага абслугоўвання.

Тэги:
Міністэрства абароны РБ, Беларусь, войска

Галоўныя тэмы