07:51 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Абышлі Швейцарыю: Беларусь прызналі адной з самых бяспечных краін

Абышлі Швейцарыю: Беларусь прызналі адной з самых бяспечных краін

© Sputnik / Виктор Толочко
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Беларусь увайшла ў лік найбольш бяспечных краін з пункту гледжання тэрарыстычных нападаў, яна заняла 138-е месца са 138 магчымых.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Беларусь прызнаная адной з самых бяспечных краін, да такой высновы прыйшлі аўтары міжнароднага даследавання "Глабальны індэкс тэрарызму - 2019".

Наша краіна заняла ў рэйтынгу 138-е месца са 138 магчымых, падзяліўшы яго яшчэ з 26 дзяржавамі - Коста Рыкай, Славеніяй, Тага, Гвінеяй Бісаў, Сінгапурам, Паўночнай Карэяй і іншымі. З краін - удзельніц СНД 138-е месца таксама атрымаў Туркменістан.

Найбольш высокай прызнана тэрарыстычная пагроза ў Афганістане, які заняў першае месца. Следам за ім ідуць Ірак, Нігерыя і Сірыя. Замыкае пяцёрку найбольш небяспечных краін Пакістан.

Украіна займае 24-е месца, Расія - 37-е, Казахстан - 85-е, Грузія - 90-е, Арменія - 94-е. Суседняя Польшча размясцілася на 106-м месцы, Літва - на 108-м, Латвія - на 118-м, Эстонія падзяліла з Малдовай і Сербіяй 123-ю пазіцыю. Швейцарыя заняла 118-ы радок.

"Глабальны індэкс тэрарызму - 2019" - комплекснае даследаванне сітуацыі ў свеце, якое ацэньвае ўзровень тэрарыстычнай пагрозы. Пры яго вызначэнні ўлічваюцца чатыры асноўныя паказчыкі: колькасць тэрарыстычных інцыдэнтаў, колькасць загінуўшых і пацярпелых у выніку іх, а таксама ўзровень матэрыяльнага ўрону. Пад увагу таксама прымаюцца некаторыя іншыя фактары, якія могуць быць звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю ўскосна.

Тэги:
Бяспека, Беларусь

Галоўныя тэмы