16:28 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
810

Былы міністр абароны ўжо прыступіў да працы на новай пасадзе - дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Сёння ў Міністэрстве абароны дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў развітаўся са сцягам ведамства, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Цырымонія прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы ў поўнай адпаведнасці з воінским рытуалам ў прысутнасці новага міністра абароны генерал-маёра Віктара Хрэніна, а таксама кіруючага састава.

Па словах Андрэя Раўкова, у жыцці кожнага чалавека ёсць моманты, якія ён лічыць ключавымі. Адным з такіх з'яўляецца пераход на новую пасаду і развітанне з калектывам.

Пры гэтым былы кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што за мінулы час зроблена шмат для развіцця і будаўніцтва беларускай арміі.

"Ёсць шэраг напрамкаў, якія мы абралі асноўнымі - гэта ўмацаванне баявога патэнцыялу, гэта кадры, гэта мадэрнізацыя і пераўзбраенне, і мы ўжо зрабілі па гэтых напрамках вельмі шмат", - сказаў ён.

Тэги:
Андрэй Раўкоў, Міністэрства абароны РБ

Галоўныя тэмы