Мінабароны Беларусі расказала, якім будзе парад да 75-годдзя Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска падчас рэпетыцыі параду ў гонар 70-годдзя Перамогі
Мінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска падчас рэпетыцыі параду ў гонар 70-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо вядома, што парад 9 мая пройдзе ўвечары і будзе доўжыцца каля гадзіны, калону ваеннай тэхнікі ўзначаліць танк Т-34.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Падрыхтоўка да вайсковага параду да 75-годдзя Перамогі ў Мінску працягваецца, а ў Мінабароны Беларусі раскрылі некаторыя падрабязнасці мерапрыемства.

Парад на Чырвонай плошчы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Каранцін і абследаванне: што чакае ўдзельнікаў Парада Перамогі ў Маскве?

Парад плануюць правесці ўвечары 9 мая, ён будзе доўжыцца каля гадзіны. За гэты час пройдуць пешая і механізаваная калоны, а таксама адбудзецца паветраны парад. Завершыцца ўсё пляц-канцэртам роты ганаровай варты і выступленнем аркестра.

"Цяпер ўдзельнікі парада трэніруюцца тройчы на тыдзень: пешая калона - на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона - на аэрадроме "Ліпкі". На 5 і 7 мая спланаваныя генеральныя трэніроўкі ў Мінску", - распавялі ў прэс-службе Мінабароны.

У складзе пешай калоны пройдуць 22 парадных разлікі, сярод якіх будзе па адным разліку вайскоўцаў з Расіі і Кітая. У складзе механізаванай калоны ў парадзе прымуць удзел 18 парадных разлікаў - усяго 185 адзінак тэхнікі.

"Узначаліць калону танк Т-34, затым пройдуць 13 парадных разлікаў ад Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх уключаны толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, парадны разлік лёгкабраняваных аўтамабіляў "Ліс" ад унутраных войскаў МУС, парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта , прадстаўлены дваццаццю сямю найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі", - адзначылі ў ведамстве.

Ад Расійскай Федэрацыі ў парадзе прыме ўдзел разлік БТР-82А і разлік аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр".

Паветраным парадам над Мінскам праляцяць 42 самалёта і верталёта. Частка з іх - таксама з Расіі.

На мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наша краіна не будзе адмяняць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі. Паводле яго слоў, тэматыка святкавання не згубіцца на фоне негатыўных навін.

У пацверджанне слоў кіраўніка дзяржавы ў аўторак на праспекце Машэрава ў сталіцы пачалі ўсталёўваць трыбуны да Дня Перамогі. Менавіта там пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы.

Стужка навiн
0