Мінск паведаміць Маскве аб рашэнні па расійскіх вайсковых аб'ектах у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа вучэннях Захад-2017
На вучэннях Захад-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра сваё рашэнне па пытанні падаўжэння тэрмінаў арэнды беларускі бок павінен пісьмова паведаміць Маскве за год да заканчэння тэрміну Дагавораў, заключаных у 1995 годзе.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Пытанне умоў далейшага знаходжання расійскіх ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.

"Канчатковае рашэнне будзе прынята ўрадам Рэспублікі Беларусь", - паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі.
Па сутнасці прынятага рашэння расійскі бок будзе паінфармаваны ў рабочым парадку.

Між тым, паводле інфармацыі крыніцы Sputnik Беларусь, абодва бакі настроены на пралангацыю пагадненняў 1995 года.

Пагадненні-1995

У 1995 годзе Беларусь і Расія падпісалі міжурадавыя пагадненні аб парадку выкарыстання радыёвузла "Баранавічы" сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (размешчаны ў Ганцавічах) і аб парадку выкарыстання і ўтрымання радыёстанцыі Вілейка (занальны пункт сувязі ВМФ РФ). Абодва пагадненні застаюцца ў сіле на працягу 25 гадоў і могуць падаўжацца па пісьмовай дамоўленасці бакоў.

МЗС Беларусі  - Sputnik Беларусь
МЗС Беларусі пракаментаваў выхад ЗША з Дамовы па адкрытым небе

Асобны радыётэхнічны вузел "Ганцавічы" размешчаны ў 48 км ад горада Баранавічы. Там знаходзіцца радыёлакацыйная станцыя (РЛС) тыпу "Волга", стварэнне якой пачалося яшчэ ў 1981 годзе. Затым будаўніцтва было закансервавана.

Работы па дабудоўцы РЛС і ўвядзенні яе ў эксплуатацыю былі актывізаваныя пасля страты двух радыёлакацыйных станцый на вузле ў Скрундэ (Латвія). У 2002 годзе станцыя была прынята ў баявы склад Касмічных войскаў, а ў 2003 годзе пастаўлена на баявое дзяжурства ў Сістэме папярэджання аб ракетным нападзе РФ. У сваім сектары адказнасці (120 градусаў па азімуце) яна забяспечвае выяўленне пускаў балістычных ракет, сачэньне за касмічнымі аб'ектамі і кантроль над раёнамі патрулявання падводных лодак краін НАТА ў Паўночнай Атлантыцы і Нарвежскім моры на далёкасцях да 5 тысяч кіламетраў.

Увядзенне гэтага ваеннага аб'екта ў эксплуатацыю дазволіла аднавіць адзінае радыёлакацыйнае поле на заходнім і паўночна-заходнім напрамках. У адпаведнасці з двухбаковым расійска-беларускім пагадненнем ад 1995 года тэрмін яе арэнды складае 25 гадоў. Плошча тэрыторыі аб'екта складае больш за 200 га.

43-ці вузел сувязі "Вілейка" размешчаны ў Мінскай вобласці. Гэта занальны пункт сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі (звышдліннахвалёвага радыёстанцыя "Антэй"). Ён быў адкрыты яшчэ ў 1964 годзе з мэтай забеспячэння сувязі Цэнтральнага вузла сувязі ВМФ з ракетнымі падводнымі крэйсерамі стратэгічнага прызначэння, якія знаходзяцца пад вадой.Арэнда гэтага ваеннага аб'екта ажыццяўляецца на аснове падпісанага ў студзені 1995 гады двухбаковага пагаднення аб парадку выкарыстання і ўтрымання вузла сувязі "Вілейка". Плошча тэрыторыі аб'екта складае 650 га.

Брацтва не прадаецца

У свой час амерыканцы прапаноўвалі Беларусі 10 мільярдаў долараў за ліквідацыю на беларускай зямлі расійскай РЛС. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адказаў, што брацтва з Расіяй не прадаецца.

На пачатку жніўня 2018 года Мінабароны Беларусі паведаміла, што Мінск і Масква павінны вызначыцца з рашэннем па пытанні падаўжэння тэрмінаў арэнды Расіяй двух ваенных аб'ектаў на тэрыторыі рэспублікі да 6 чэрвеня 2020 года. Як ўдакладняў сакратарыят Савета бяспекі рэспублікі, тэрмін дзеяння адпаведных пагадненняў сканчаецца 7 чэрвеня 2021 года.

У снежні 2018 года беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што "нават пытанне не ставіць" аб аплаце арэнды вайсковых аб'ектаў РФ, паводле яго слоў, Масква плаціць за гэта Мінску "нуль рублёў і нуль капеек". Пазней, у сакавіку 2019 года, ён казаў, што Мінск не будзе і надалей браць грошы за размяшчэнне двух ваенных аб'ектаў РФ у Беларусі, нават нягледзячы на супярэчнасці з Масквой у эканамічнай сферы.

Стужка навiн
0