10:27 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
310

Мінск і Масква, як гаворыцца ў заяве, выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь і Расія гатовыя да раўнапраўнага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання Дамовы аб адкрытым небе, адпаведную заяву зрабілі МЗС дзвюх краін.

Канферэнцыі па ацэнцы наступстваў выхаду ЗША з Дамовы па адкрытым небе праходзіць у панядзелак у Вене. У сувязі з гэтым мерапрыемствам МЗС дзвюх краін падрыхтавалі заяву, яе тэкст таксама распаўсюдзілі дэлегацыі сярод удзельнікаў канферэнцыі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе. Гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі", - адзначана ў заяве.

Беларусь і Расія, якія складаюць групу краін-удзельніц дамовы, "гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі яго бакамі інтарэсаў і заклапочанасцящ адзін аднаго".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пры вызначэнні і рэалізацыі лініі ў дачыненні да ДАН краіны будуць цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, "кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў Беларусі і Расіі".

Тэги:
Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы