Лукашэнка прыехаў пагутарыць са спецназаўцамі

© Photo : Telegram-канал "Пул Первого"Лукашэнка прыехаў пагутарыць са спецназаўцамі
Лукашэнка прыехаў пагутарыць са спецназаўцамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуецца, што Лукашэнку пакажуць узоры ваеннай тэхнікі ўнутраных войскаў і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама тактычна-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на тэрыторыю вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, якая размяшчаецца ў мікрараёне Уручча ў Мінску.

Мяркуецца, што Лукашэнку пакажуць ўзоры ваеннай тэхнікі ўнутраных войскаў і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама тактычна-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння.

Нікому не дазволена штурхаць нагамі АМАП

Спробы нападу на супрацоўнікаў міліцыі павінны маментальна спыняцца, заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы міліцэйскім начальнікам.

Тук-тук, адчыніце: як працуе беларускі спецназ – відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
"Тук-тук, адчыніце": як працуе беларускі спецназ – відэа

Прэзідэнт расказаў, што бачыў кадры адной з вулічных акцый у Мінску, дзе, паводле яго слоў, людзі нападалі на міліцыю і некаторыя з іх білі праваахоўнікаў нагамі.

"Вось гэтага вы не павінны дапускаць. Хлопцы павінны разумець, што яны ў сваім доме і нікому не дазволена іх штурхаць нагамі. Ні ў якім разе на правакацыі не ісці, але не крыўдзіць хлопцаў. А то мы хутка даскачамся, будзем няньчыцца, як у дзіцячым садзе", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.

На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік МУС Юрый Караеў, яго намеснік - камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, камандзір вайсковай часці 3214 Уладзімір Жызнеўскі і камандзір САБРа Аляксандр Быкаў.

Правільны курс

Курс на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі быў правільным выбарам, лічыць прэзідэнт. Пра гэта ён таксама казаў падчас зносін з кіраўніцтвам і асабістым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Ён нагадаў, што за апошні час наведаў адразу некалькі воінскіх падраздзяленняў - 38-ю дэсантна-штурмавую і 103-ю паветрана-дэсантную брыгады, 5-ю асобную брыгаду спецпрызначэння - і ўсюды бачыў добра абсталяваныя мабільныя воінскія падраздзяленні, якія адказваюць духу часу.

"У чарговы раз пераканаўся ў правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі", - цытуе прэзідэнта БелТА.

На думку Лукашэнкі, беларускае войска сёння - гэта кампактныя Узброеныя Сілы, створаныя па прынцыпе абароннай дастатковасці і здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку дзяржавы.

Дзяржава падтрымае

Дзяржава і надалей па магчымасці будзе падтрымліваць вайскоўцаў, сказаў Лукашэнка.

Беларускія спецназаўцы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка ацаніў форму і ўзбраенне спецназу ў Мар'інай Горцы

"Калі эканоміка будзе працаваць не горш, значыць жыць таксама будзем не горш. Абяцаць вам нейкія верталётныя грошы я не буду. Таму што трэба ж будзе потым з верталёта іх раскідваць. У нас няма верталётных грошай. Але па максімуму будзем старацца вас падтрымаць для таго, каб у вас было нармальнае грашовае забеспячэнне", - сказаў Лукашэнка падчас наведвання вайсковай часці 3214.

Паводле яго слоў, першымі, каго будуць забяспечваць жыллём, будуць шматдзетныя сям'і і вайскоўцы.

"Калі мы, вядома, хочам іх падтрымаць і атрымаць ад іх пэўны эфект і аддачу. Таму будзем рабіць усё для таго, каб вы жылі не горш", - сказаў Лукашэнка.

Стужка навiн
0