20:39 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
810

У Міністэрстве адзначылі, што каля батальёна блакітных берэтаў пасля свята ў Мінску 1 жніўня вернуцца да месца дыслакацыі ў Віцебску.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра тое, што дэсантнікі віцебскай 103-й мабільнай брыгады будуць знаходзіцца ў Мінску пасля 9 жніўня.

Напярэдадні ў шэрагу Telegram-каналаў з'явіліся паведамленні аб тым, што да 70 працэнтаў асабовага складу 103-й брыгады ваенных дэсантнікаў будуць некалькі тыдняў знаходзіцца ў Мінску, у тым ліку і пасля выбараў.

У афіцыйным Telegram-канале беларускага абароннага ведамства гэтыя паведамленні назвалі чарговым фэйкам.

Там нагадалі, што напярэдадні 90-годдзя паветрана-дэсантных войскаў у Мінск прыбудзе асабісты склад і тэхніка, якія будуць удзельнічаць у святочных мерапрыемствах.

"Блакітныя берэты з Віцебска ў сталіцу таксама прыбудуць, іх менш за батальён - цалкам дастаткова, каб выступіць на свяце 1 жнівеня", - адзначылі ў Мінабароны.

Там таксама прадставілі фатаграфіі з 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, адзначыўшы, што яны зроблены 28 ліпеня.

В расположении 103-й Витебской отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады
© Photo : Минобороны Беларуси
Асабісты склад на месцы, запэўнілі ў Мінабароны

"Як бачыце, асабісты склад на месцы: займаецца баявой падрыхтоўкай, рыхтуецца да святкавання Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, у разгары змена летняга лагера для цяжкіх падлеткаў на базе брыгады", - сказалі ў Мінабароны.

Святочныя сенсацыі

У Мінабароны таксама нагадалі, што святочнае прадстаўленне на Нямізе ў Мінску сілы спецыяльных аперацый арганізоўваюць не першы год, кожны раз - з прыцягненнем ваеннай тэхнікі. "Праграма свята, вядома, будзе новай. Але на гэтым сенсацыі сканчаюцца", - сказалі ў ведамстве.

Там паведамілі, што 2 жніўня 103-я брыгада па традыцыі расчыніць дзверы для ўсіх жадаючых. "Пераканацца, што віцебскія дэсантнікі на месцы, можна будзе нават асабіста", - падкрэслілі ў Мінабароны.

Тэги:
Міністэрства абароны РБ

Галоўныя тэмы