МУС палічыла колькасць удзельнікаў мітынга ў падтрымку Ціханоўскай

© Sputnik / Виктор ТолочкоМУС палічыла колькасць удзельнікаў мітынга ў падтрымку Ціханоўскай
МУС палічыла колькасць удзельнікаў мітынга ў падтрымку Ціханоўскай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле ацэнак ведамства, праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя рамачнымі металадэтэктарамі, прайшлі 18250 чалавек.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Крыху больш за 18 тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Мінску, такую лічбу агучыла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня
МУС палічыла колькасць удзельнікаў мітынга ў падтрымку Ціханоўскай - Sputnik Беларусь
На мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай 30 ліпеня

Масавы мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прайшоў у сталічным парку Дружбы народаў увечары ў мінулы чацвер. Афіцыйна мітынг пачаўся ў 18:00, аднак людзі працягвалі прыходзіць на працягу некалькіх гадзін.

Мноства людзей сабралася на мітынг у парку Дружбы народаў - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Мноства людзей сабралася на мітынг у парку Дружбы народаў - відэа

"Для аб'ектыўнага пацверджання інфармацыі МУС абагульніць дадзеныя аб колькасці ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, якое адбылося 30 ліпеня ў сталічным парку Дружбы народаў. Праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя рамачнымі металадэтэктарамі, прайшлі 18250 чалавек", - паведаміла Чамаданава.

Дакладныя дадзеныя аб колькасці ўдзельнікаў мітынгу ў чацвер агучаны не былі, аднак было відавочна, што на гэты мітынг людзей прыйшло больш, чым на папярэднія акцыі ў рамках выбарачнай кампаніі, якаязараз праходзіць. Практычна ўся тэрыторыя парка Дружбы народаў была запоўненая людзьмі.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 60 тысяч чалавек. Гаворка ідзе не пра аднамомантавую прысутнасць у парку, а пра колькасць людзей, якія там пабывалі на працягу некалькіх гадзін, пакуль праходзіў мітынг.

Стужка навiн
0