15:48 21 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.40
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Рэзерв праваахоўных органаў і нацыянальнай гвардыі ў выпадку неабходнасці гатовы быў аказаць дапамогу беларускім праваахоўнікам.

МІНСК, 15 вер - Sputnik. Падраздзяленні Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі ( "Расгвардыі") пакінулі прымежную тэрыторыю, відэа іх ад'езду паказалі ў эфіры тэлеканала "Расія 24".

Аб дамоўленасці Масквы і Мінска сфармаваць рэзерв з ліку расійскіх праваахоўнікаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў напрыканцы жніўня. Па словах кіраўніка РФ, рэзерв не планавалі выкарыстаць пакуль "экстрэмісцкія элементы, прыкрываючыся палітычнымі лозунгамі, не пяройдуць пэўных межаў".

Дапамога сілавікоў беларускаму боку так і не спатрэбілася. Калона аўтобусаў, а таксама аўтамабіляў МАЗ і КАМАЗ з расійскімі вайскоўцамі пакінула прымежную тэрыторыю.

Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што лідары дзвюх краін на перамовах у Сочы дамовіліся, што Расія здымае рэзерв праваахоўных органаў і нацыянальнай гвардыі і выводзіць людзей у месцы пастаяннай дыслакацыі.

Тэги:
Беларуска-расійская мяжа

Галоўныя тэмы