00:51 28 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Баявыя дзеянні ў непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы не дазваляюць саюзнікам прыняць удзел у манеўрах з міратворчымі сіламі.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Арменія прапусціць вучэнні АДКБ "Непарушнае брацтва-2020", паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу армянскага абароннага ведамства.

"На гэтыя вучэнні мы не паедзем", - заявілі ў міністэрстве абароны Арменіі.

Вайскоўцы з закаўказскай рэспублікі прынялі рашэнне адмовіцца ад удзелу ў манеўрах на беларускай тэрыторыі пасля абвастрэння ваеннага канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае брацтва-2020" пройдзе з 12 па 16 кастрычніка на палігоне "Лосвіда" ў Віцебскай вобласці.

У ходзе вучэння плануецца апрацаваць пытанні падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі. Першапачаткова плянавалася, што ў яго правядзенні прымуць удзел вайсковыя падраздзяленні з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Арменіі.

У сваю чаргу ў прэс-службе мінабароны Беларусі карэспандэнту Sputnik сказалі, што "на сёння паведамлення аб адмове ад удзелу ў вучэннях мінабароны Арменіі не дасылала".

Тэги:
ваенныя вучэнні, АДКБ

Галоўныя тэмы