18:28 19 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Галоўнай асаблівасцю ваенных манеўраў у Віцебскай вобласці стала ўключэнне ў склад удзельнікаў міратворчай місіі АДКБ.

ВІЦЕБСК, 16 кас - Sputnik. На фоне падзей у свеце для Беларусі вельмі важныя вайсковыя вучэнні ў рамках АДКБ, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін на палігоне Лосвіда, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, сёння завяршылася чарговае сумеснае мерапрыемства аператыўнай падрыхтоўкі - камандна-штабное вучэнне "Непарушнае брацтва - 2020". Усе мэты, якія ставіліся перад удзельнікамі манеўраў, дасягнуты, а задачы выкананы.

"Штабы атрымалі магчымасць на практыцы кіраваць войскамі", - канстатаваў ён.

Пры гэтым міністр адзначыў, што ў гэтым годзе манеўры ўпершыню прайшлі ў камандна-штабным фармаце.
"Галоўнай яго асаблівасцю стала тое, што ў склад навучэнцаў ўключана міратворчая місія АДКБ", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Пасля чаго дадаў, што міратворцы адпрацавалі ўвесь комплекс мер па стабілізацыі становішча ў крызісным раёне.
"Мы бачым, што гэтыя вучэнні праходзяць на фоне складанай абстаноўкі ў некаторых краінах і рэгіёнах. На жаль, мы становімся сведкамі з'яўлення новых выклікаў, рызык міру і бяспецы", - канстатаваў ён.

На думку міністра, у гэтых умовах важная кансалідацыя ўсіх намаганняў саюзнікаў, міжнародных і рэгіянальных арганізацый. Беларусь, праводзячы міралюбную палітыку, не раз станавілася пляцоўкай для правядзення мірных перамоў.

"На гэтым фоне тыя задачы, якія вырашаліся ў ходзе гэтага вучэння, становяцца для нас вельмі важнымі. Вучэнне стала пляцоўкай не толькі для адпрацоўкі пытанняў абмену вопытам, зладжвання, палявой вывучкі войскаў, але таксама стала пляцоўкай, дзе дасягнута яшчэ адна важная мэта. Гэта павышэнне згуртаванасці і ўзаемаразумення паміж удзельнікамі, якія з'яўляюцца членамі АДКБ, у тым ліку паміж нашымі войскамі, і нашымі народамі ", - упэўнены Віктар Хрэнін.

Напрыканцы ён дадаў, што гэта яшчэ адзін крок на шляху да павышэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

Тэги:
АДКБ, ваенныя вучэнні

Галоўныя тэмы