22:26 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Баявая вінтакрылыя машына абыйдзецца аматару палётаў у 3,5 мільёна долараў, а калі сума здаецца непад'ёмнай, можна ўзяць ужываную круцёлку Мі-8МТ за 450 тысяч рублёў.

МІНСК, 11 сту – Sputnik. Беларускія ваенныя выставілі на продаж верталёт Мі-26, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце "Ваенгандаль".

Верталёт Мі-26, выпушчаны ў 1991 годзе, каштуе 8 953 408 беларускіх рублёў. Пры гэтым вайскоўцы сумленна паказваюць, што баявая круцёлка налятала 1 437 гадзін і мае знос у 79%.

Пастаўшчыком тавару на сайце значыцца кіраванне ВПС і СПА. Праўда, незразумела - пакупку прыйдзецца забіраць з ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах ці яе могуць даставіць да парога.

Паколькі цяпер мірны час, то верталёт можна выкарыстоўваць для перавозкі грузаў, а не дэсантнікаў. Адна такая вінтакрылыя машына ў стане падняць 20 тон грузу.

Класіка не кожнаму па кішэні, і "Ваенгандаль" прапануе таксама аматарам ваенна-паветранай тэхнікі набыць верталёт Мі-8МТ, які лічыцца самым масавым у свеце.

Вертолет Ми-8
© Sputnik / Александр Кряжев
Верталёт Мі-8

Экзэмпляр у Мачулішчах быў выпушчаны ў 1984 годзе і налятаў ужо 1719 гадзін, што прывяло да 63% зносу баявой машыны, затое каштуе ён на парадак танней свайго старэйшага баявога таварыша - усяго 450 000 беларускіх рублёў. Праўда, калі ўзнікне жаданне задзейнічаць круцёлку ў рамках уборачнай кампаніі, падняць на борт яна зможа ўсяго шэсць тон грузу.

Тэги:
Беларусь, верталёт

Галоўныя тэмы