МІНСК, 16 лют – Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін даручыў правесці перамовы аб падаўжэнні тэрмінаў выкарыстання двух ваенных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў дакументах, размешчаных на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Пагадненні аб размяшчэнні на беларускай тэрыторыі радыёстанцыі "Вілейка" і вузла "Баранавічы" былі падпісаны 6 студзеня 1995 года. Дакументы складаліся на 25 гадоў з далейшым працягам кожныя пяць гадоў.
Цяпер Расія і Беларусь павінны падпісаць пратакол аб парадку выкарыстання і ўтрымання расійскіх ваенных аб'ектаў. Мяркуецца, што пратакол будзе часова прымяняцца з 31 траўня 2021 года.
Пра якія ваенныя базы ідзе гаворка?
Радыёстанцыя "Вілейка" размяшчаецца каля аднайменнага беларускага горада. Гэты вузел сувязі функцыянуе з 1964 года і забяспечвае сувязь расійскага флоту з атамнымі падводнымі лодкамі.
Расійскія субмарыны нясуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіяна і падтрымліваюць сувязь з Галоўным штабам ВМФ на звышдоўгіх хвалях.
Вузел "Баранавічы" - гэта не што іншае, як стацыянарная радыёлакацыйная станцыя "Волга". Нягледзячы на сваю рачную назву, РЛС знаходзіцца непадалёк ад беларускага горада Ганцавічы.
"Волга" здольная выяўляць балістычныя ракеты, касмічныя аб'екты, ідэнтыфікаваць іх і адсочваць траекторыю, разлічваючы кропкі старту і падзення.
Гэты ваенны аб'ект уваходзіць у склад Касмічных войск РФ, таму што кантралюе тэрыторыю Заходняй Еўропы і Паўночную Атлантыку. На баявое дзяжурства РЛС заступіла ў 2003 годзе.
Чытайце таксама:
- Беларускія дэсантнікі правялі начныя стрэльбы
- Беларусь атрымае другую партыю самалётаў Су-30СМ у 2022 годзе
- Міністр абароны: Захад працягвае шукаць рашэнне па "беларускім выступе"