Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны Беларусі і РФ падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства

© Photo : Telegram / Минобороны РБНачальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў
Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2021
Падпісацца
Такая праграма падпісана паміж Міністэрствамі абароны дзвюх дзяржаў упершыню, яна разлічана на пяць гадоў.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. Пяцігадовая праграма стратэгічнага партнёрства паміж Мінабароны Беларусі і Расіі дасць магчымасць дакладна выбудоўваць перспектыву супрацоўніцтва з Расіяй, адзначыў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.

Расія - стратэгічны супрацоўнік Беларусі, у чарговы раз гэта было падкрэслена падчас Усебеларускага народнага сходу, адзначыў генерал-маёр па выніках нарады ў прэзідэнта.

"Гэта (супрацоўніцтва - Sputnik) датычыцца ў поўнай меры і ваеннай галіны, таму сёння кіраўніку дзяржавы было даложана бягучае становішча супрацоўніцтва, перспектывы яго развіцця, і ў цэлым абстаноўка, якая складваецца ў адносінах да супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - цытуе Воінава прэс-служба Мінабароны Беларусі.

План супрацоўніцтва з Расіяй

Выстава ўзбраенняў MILEX - 2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2021
Беларускія збройнікі прадставяць навінкі падчас "MILEX-2021"
Генерал-маёр падкрэсліў, што План міжнароднага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй паміж міністэрствамі абароны - самы вялікі. У яго ўваходзяць каля 160 мерапрыемстваў, 40% з іх - практычнай накіраванасці.

"Таксама асаблівасцю плана супрацоўніцтва паміж нашымі ведамствамі ў гэтым годзе з'яўляецца практычная накіраванасць узаемадзеяння паміж родамі войск і спецыяльнымі войскамі, дзе выразна вылучаны падраздзяленні сухапутных войск, ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый і паветрана-дэсантных войск нашых краін", - адзначыў Воінаў.

Праграма стратэгічнага партнёрства

Мінабароны дзвюх дзяржаў упершыню падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства тэрмінам на пяць гадоў.

"Гэтая праграма дасць магчымасць дакладна выбудоўваць перспектыву і развіваць наша супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - рэзюмаваў Воінаў.

Нарада ў Лукашэнкі

Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2021
Лукашэнка выказаўся пра працу Савета бяспекі Беларусі
Сёння кіраўнік дзяржавы правёў нараду з удзелам прэм'ер-міністра краіны Рамана Галоўчанкі. На сустрэчы абмяркоўвалася Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі і пытанні кааперацыі, у тым ліку, у ваенна-тэхнічнай сферы.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія будуць каардынаваць абаронную палітыку.

"Мы поўныя рашучасці - гэта было наша агульнае меркаванне (Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна - Sputnik) - стварыць такое аб'яднанне Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве, што камар носу не падточыць", - сказаў прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0