Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка ўнёс змены ў прававое рэгуляванне абароту баявой зброі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБаец спецпадраздзялення
Баец спецпадраздзялення - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Падпісацца
Службе бяспекі БелАЭС, згодна з прэзідэнцкім указам, дазволена захоўванне зброі і боепрыпасаў у вайсковай частцы ўнутраных войскаў МУС.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. У прававое рэгуляванне абароту баявой зброі ўнесены змены, адпаведны ўказ у сераду падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сёння кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №79. Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя ўказы - "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і "Аб мерах па ўдасканаленню ахоўнай дзейнасці".

"У прыватнасці, асобныя нормы, якія тычацца абароту зброі і боепрыпасаў, цяпер будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд'егерскую службу пры Мінсувязі ў парадку, устаноўленым у ваенізаваных арганізацыях", - праінфармавалі ў прэс-службе прэзідэнта.

Акрамя таго, згодна з дакументам, дазваляецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службе бяспекі БелАЭС у вайсковай частцы ўнутраных войскаў МУС.

Сто дзён да прызыву: як растуць і з кім гуляюць шчанюкі кіналагічнага цэнтра - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
Відэа
Сто дзён да прызыву: як растуць і з кім гуляюць шчанюкі кіналагічнага цэнтра - відэа

Прэзідэнцкі ўказ таксама выключае "Белтэлекам" з ліку арганізацый, якія маюць права стварэння ваенізаванай аховы.

"Акрамя таго, дакументам удакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі", - дадалі ў прэс-службе.

З гэтай мэтай унесены карэкціроўкі ва ўказ "Аб форменнай вопратцы і знаках адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0