Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска-украінская мяжа
Беларуска-украінская мяжа - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2021
Падпісацца
Украінскія ўлады павялічылі колькасць пагранічных нарадаў, а таксама нацэлілі падраздзяленні на максімальнае адсочванне сітуацыі ў прыгранічных раёнах.

МІНСК, 21 кра – Sputnik. Дзяржаўная пагранічная служба Украіны засяродзіла ўвагу на беларуска-ўкраінскім участку. У той жа час украінскія ваенныя канстатуюць, што збіранне войск не назіраецца, перадае РБК-Украіна.

Па словах спікера ДПСУ Андрэя Дземчанкі, абстаноўцы на беларуска-ўкраінскай мяжы заўсёды надаецца істотная увага. Цяпер сітуацыя застаецца спакойнай.

"Непасрэдна на лініі мяжы або побач з мяжой мы не фіксуем руху ваеннай тэхнікі або збірання ваенных падраздзяленняў. Нестандартныя сітуацыі пакуль таксама не фіксавалася", - адзначыў Дземчанка.

У сваю чаргу беларускія пагранічнікі нясуць службу ў паўсядзённым рэжыме, пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

"Ніякіх дадатковых мер не дзейнічае, за выключэннем абмежаванняў у сувязі з супрацьэпідэміялагічнай сітуацыяй", - растлумачыў Бычкоўскі.

Экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Лукашэнка расказаў, што Пуцін прапаноўваў Парашэнку аднавіць Данбас

Да канца 2021 года Украіна ўвяла дадатковыя меры на мяжы з Беларуссю. Краіна-суседка абгрунтавала гэта ўзмацненнем кантролю за выкананнем пагранічнага рэжыму, папярэджаннем правапарушэнняў і абароны нацыянальнай бяспекі.

У прыватнасці, у перыяд з 22:00 да 06:00 забаронены любыя працы паблізу мяжы, забаронена перамяшчэнне транспарту і людзей, любыя палёты авіяцыі і беспілотных сродкаў. Абмежаванні таксама закранаюць выкананне рэйсаў плавальных судоў, а таксама вадалазных работ у прыграніччы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0