Быў запыт з Мінска: у МУС РФ патлумачылі, чаму Ціханоўская знікла з базы

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкСустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі ў Варшаве
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі ў Варшаве - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2021
Падпісацца
Апазіцыйнага беларускага палітыка і экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай больш няма ў базе дадзеных асоб, якія адшукваюцца расійскім МУС.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Святлану Ціханоўскую выключылі з базы асоб, што адшукваюцца ў Расіі, пасля запыту з Беларусі, паведамілі ў МУС РФ.
"Рашэнне пра абвяшчэнне ў міждзяржаўны вышук асобы або яго спыненне, а таксама накіроўванне дадзенай інфармацыі на цэнтралізаваны ўлік МІБ (Міждзяржаўны інфармацыйны банк - Sputnik) знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі праваахоўных органаў дзяржавы-удзельніцы СНД, якая з'яўляецца ініцыятарам вышуку", - гаворыцца ў адказе ведамства на запыт РІА Навіны.
Ведамства рэкамендавала па гэтым пытанні звярнуцца ў праваахоўныя органы Беларусі.

Ціханоўская і вышук у Расіі

У Беларусі Святлана Ціханоўская праходзіць фігурантам па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да членаў Каардынацыйнага савета апазіцыі па ч. 1 арт. 361 КК Беларусі - "за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу рэспублікі або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны". Санкцыя гэта артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Генпракурор: у дачыненні да Ціханоўскай і BYPOL распачата справа за тэрарызм
На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі 9 жніўня, паводле звестак ЦВК перамог Аляксандр Лукашэнка, Ціханоўская заняла другое месца. Пасля сустрэчы ў Цэнтрвыбаркаме з Лідзіяй Ярмошынай і прадстаўнікамі сілавых структур 10 жніўня Ціханоўская выехала з Беларусі ў Літву.
Раней яна значылася ў РФ у міждзяржаўным вышуку, але ў канцы траўня стала вядома, што Ціханоўскую больш не шукаюць у Расіі. Цяпер пры спробе знайсці прозвішча Ціханоўскай у базе сістэма выдае паведамленне, што па  запыце няма інфармацыі.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0