01:21 24 мая 2017
«Радыё Sputnik»

Аб праекце

Аб праекце

Навасное агенцтва Sputnik пачало работу на глабальным медыярынку 10 лістапада 2014 года. Sputnik паказвае шматгранны свет, дзе ў кожнай краіны ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, культура, гісторыя, традыцыі.

Sputnik распавядае пра тое, пра што іншыя маўчаць.

Агенцтва займае ўнікальную нішу пастаўшчыка альтэрнатыўнага наваснога кантэнту і радыёнапаўнення ў адной крыніцы. Sputnik цалкам арыентуецца на замежную аудыторыю.

Кожная рэдакцыя Sputnik у буйнейшых краінах свету вядзе свае сайты і вяшчае са студыйных мясцовых радыёстанцый. Сумарная колькасць гадзін радыёвяшчання Sputnik на 30 мовах свету ўжо ў 2015 годзе саставіць больш за 800 гадзін у суткі ў 130 гарадах свету, 34 краінах.

Агенцтва мае свае мультымедыйныя прэс-цэнтры, стварае эксклюзіўны кантэнт для сайтаў, вядзе радыёвяшчанне для мясцовай аудыторыі. Радыёвяшчанне будзе працаваць толькі ў сучасных фарматах: FM-дыяпазоне, у лічбавых фарматах DAB/DAB+ (Digital Radio Broadcasting), HD-Radio, а таксама на мабільных прыладах і ў інтэрнэце.

Sputnik стварае свой мультымедыйны кантэнт і вяшчае на рускай, беларускай, абхазскай, азербайджанскай, англійскай, арабскай, армянскай, грузінскай, іспанскай, казахскай, крымататарскай, кіргізскай, кітайскай, курдскай, латышскай, малдаўскай, нямецкай, таджыкскай, польскай, партугальскай, сербскай, турэцкай, узбекскай, украінскай, фінскай, французскай, эстонскай, японскай мовах.

Пад брэндам Sputnik выходзяць кругласутачныя навасныя стужкі на англійскай, іспанскай, арабскай, кітайскай мовах. Каб забяспечыць бесперапынны выпуск навін у Вашынгтоне, Каіры, Пекіне і Мантэвідэа рэгіянальныя рэдакцыі працуюць у рэжыме 24/7.

Фотаслужба Sputnik - фотакарэспандэнтская сетка па ўсяму свету.