Праезд у сталічным і прыгарадным транспарце падаражае ў красавіку

© SputnikАплата праезду
Аплата праезду - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце вырасце на 11%, у прыгарадным — на 9%.

МІНСК, 26 сак — Sputnik. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" паведамляе пра падаражанне з красавіка кошту паездкі ў грамадскім транспарце на 500 беларускіх рублёў.

Гэта першае падаражанне праезду сёлета. Апошні раз "Мінсктранс" уздымаў цэны ў снежні 2014 года і таксама на 500 рублёў.

Як чакаецца, праезд у сталічным грамадскім транспарце вырасце да пяці тысяч рублёў, у аўтобусах экспрэс-маршрутаў — да шасці з паловай, набыццё квітка ў вадзіцеля абыдзецца ў 5500 рублёў. Таксама на 9% падымецца кошт праезду ў прыгарадным транспарце.

Дакладная дата змены кошту пакуль не называецца.

Між тым спецыялісты "Мінсктрансу" адзначаюць, што новыя тарыфы на транспартныя паслугі не забяспечваюць іх сабекошту. Па дадзеных ГП "Мінсктранс", у метро гэты паказчык складае 7200 рублёў, на наземным транспарце — у сярэднім 9700. А выдаткі на гарадскі транспарт у студзені выраслі больш чым на 20%.

Аднак тарыф на праезд фарміруецца з улікам плацежаздольнасці насельніцтва і зацвярджаецца Мінгарвыканкамам па ўзгадненні з Мінэканомікі.

У сваю чаргу МВФ увязвае пытанне прадастаўлення Беларусі новай стабілізацыйнай праграмы, у тым ліку і з неабходнасцю павышэння кошту паслуг на ЖКГ і транспарт да ўзроўню поўнага сабекошту.

Стужка навiн
0