20:17 24 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Работа Мінскага аўтамабільнага заводу

Дзяржава будзе падтрымліваць толькі канкрэтныя праекты прадпрыемстваў

© Sputnik Егор Еремов
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
2 0 0

Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць новую сістэму прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў.

МІНСК, 29  кра — Sputnik. Дзяржава будзе дапамагаць прадпрыемствам толькі пры ўмове, што яны маюць канкрэтныя праекты, забяспечаныя збытам, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Мы будзем дапамагаць, калі будзем бачыць, што вы варушыцеся. Толькі пад канкрэтныя праекты", — заявіў прэзідэнт, звяртаючыся з пасланнем да парламента і беларускага народа.

Ён заўважыў, што сёння дзяржава магла б даць, напрыклад, Мінскаму аўтамабільнаму заводу, фінансавую падтрымку. "Даць ім гэтыя 200 мільярдаў, хай выплацяць зарплаты — не заробленыя, а так сабе… вырабяць аўтамабілі і паставяць на склад. Гэта наш шлях?", — задаў пытанне прэзідэнт.

Ён даручыў ураду распрацаваць новы парадак аказання дзяржпадтрымкі прадпрыемствам. "Толькі на конкурснай аснове, з роўным доступам да рэсурсаў для арганізацый усіх формаў уласнасці, і толькі пад канкрэтныя праекты або заказы", — сказаў прэзідэнт.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы