20:52 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Режим работы магазина

Мінгандлю прапанавала крамах і рэстаранах працаваць даўжэй

© Sputnik/
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

У міністэрстве мяркуюць, што аб'ектам гандлю падчас святаў трэба закрывацца пазней і працаваць без выхадных

МIНСК, 2 мая –Sputnik. Крамы, аб'екты грамадскага харчавання і сферы паслуг у маі могуць падоўжыць свой працоўны дзень –урад Беларусі падтрымаў адпаведную ініцыятыву Міністэрства гандлю, паведамляе прэс-служба ведамства.

Мінгандлю выступіў з падобнай прапановай, каб палепшыць якасць абслугоўвання гасцей і жыхароў рэспублікі ў святочныя дні. 

"Рэжым работы аб'ектаў можа быць прадоўжаны па зручным для спажыўца графіку ў адпаведнасці з жаданнем суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку без выходных і святочных дзён" –гаворыцца ў паведамленні Мінгандлю. 

У міністэрстве падкрэсліваюць, што падобны эксперымент ўжо праводзіўся ў сталіцы – у 2014 годзе падчас чэмпіянату свету па хакеі: тады такая ініцыятыва была актыўна падтрымана гандлёвымі арганізацыямі Мінска. 

У Мінгандлю таксама паведамілі, што для ўзгаднення падаўжэння рэжыму працы суб'екты гаспадарання павінны звярнуцца з заявай у адпаведныя тэрытарыяльныя выканаўчыя камітэты.

 

Тэги:
Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы