23:30 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пляжы Занзібара

Skyscanner склаў спіс самых танных краінаў

© Sputnik/ Алексей Покровский
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
3611

Калі вас напаткаў крызіс, а адпачыць хочацца, ляцець лепей у Індыю, Непал ці В’етнам.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. У спіс самых танных краін для адпачынку ў 2016 годзе ад Skyscanner патрапілі 15 краін. Першае месца займаюць Індыя і Інданезія — там пары можна выдатна адпачыць на 40 долараў у дзень, паведамляе Afisha Daily.

Сэрвіс браніравання авіябілетаў Skyscanner вызначаў самыя танныя краіны для адпачынку, вылічыўшы суму, якой хопіць на дзень, каб нармальна правесці час (у яе ўключылі і пражыванне, і пераезды). Самымі таннымі краінамі сталі Індыя і Інданезія (40 долараў у дзень), Непал і В'етнам (45 долараў ў дзень). Далей у рэйтынгу размясціліся Лаос (55 долараў) і Шры-Ланка (60 долараў). Акрамя гэтых варыянтаў недарагога адпачынку на моры, Skyscanner адзначыў Абхазію і Арменію (65-70 долараў). У рэйтынгу гэтаксама Камбоджа і Сербія (70 долараў), а таксама Грузія, Балгарыя, Чарнагорыя і Румынія (80 долараў).

Рэйтынг складаўся на аснове водгукаў блогераў, інфармацыі з даведнікаў і форумаў.

Тэги:
Рэйтынг, Турызм, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы