13:53 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Валянціна Мацвеенка і Міхаіл Мясніковіч

Беларусь і РФ падпішуць кантракты на 300 мільёнаў долараў

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

На Трэці Форум рэгіёнаў у Мінск прыбылі прадстаўнікі каля 40 рэгіёнаў РФ, пагадненні, якія будуць падпісаныя, маюць камерцыйны складнік.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў межах трэцяга форуму рэгіёнаў, які адкрыўся ў аўторак у Мінску, плануюць падпісаць пагадненні і кантракты на агульную суму каля 300 мільёнаў даляраў, паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

"Плануецца падпісаць 39 пагадненняў і кантрактаў. Там вельмі высокі камерцыйны складнік. Чакаецца, што будуць падпісаны экспартна-імпартныя кантракты на 300 мільёнаў даляраў", — заявіў Мясніковіч, сустракаючыся ў аўторак у Савеце рэспублікі са старшынёй Савета Федэрацый федэральнага сходу РФ ў пашыраным складзе Валянцінай Мацвіенка.

Мясніковіч адзначыў, што ў гэтым форуме бяруць удзел прадстаўнікі каля 40 расійскіх рэгіёнаў, пры гэтым колькасць рэгіёнаў РФ, якія ўдзельнічаюць у такіх форумах, расце з году ў год.

Кіраўнік верхняй палаты Беларускага парламента таксама распавёў, што на сустрэчы з Мацвіенка ў вузкім коле размова ішла пра тое, што неабходна "асучасніць нашы сумесныя праекты".

Са свайго боку Мацвіенка паведаміла, што на сённяшні дзень каля 80 рэгіёнаў Расіі маюць дзелавыя, гуманітарныя і культурныя сувязі з беларускімі рэгіёнамі дзякуючы двухбаковым пагадненням аб супрацоўніцтве. "Восемдзясят расійскіх рэгіёнаў супрацоўнічаюць з Беларуссю праз двухбаковыя пагадненні, і такія пагадненні даюць добры практычны вынік", — сказала Мацвіенка.

Паводле яе слоў, толькі ў мінулым годзе з працоўнымi візітамі ў Беларусі пабывалі прадстаўнікі 47 рэгіёнаў РФ.

"Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дае практычны вынік, і ён вельмі запатрабаваны ў нашых краінах. Характэрна, што большая частка тавараабароту Беларусі і Расіі прыпадае на гандаль паміж рэгіёнамі", — сказала кіраўнік Савета Федэрацыі.

Тэги:
Дыпламатыя, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Расія, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы