ЕБРР будзе больш цесна супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцяжок ЕБРР
Сцяжок ЕБРР - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зацверджаная ў сераду новая краінавая стратэгія для Беларусі прадугледжвае ўдзел банка ў прыватызацыi дзяржаўных прадпрыемстваў ды ў фінансаванні камунальных праектаў.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) зацвердзіў новую краінавую стратэгію для Беларусі, якая прадугледжвае больш шырокае супрацоўніцтва банка з дзяржавай.

Раней ЕБРР, які фактычна з'яўляецца адным з найбуйнейшых інвестараў для Беларусі, строга агаворваў, што гатовы супрацоўнічаць толькі з прыватным сектарам рэспублікі. Аднак ужо ў 2015 годзе кіраўніцтва банка не выключала, што гатова змяніць гэтую пазіцыю пры падрыхтоўцы новай краінавай стратэгіі.

"Новая стратэгія прадугледжвае больш шырокае супрацоўніцтва з дзяржаўным сектарам, а менавіта ўдзел у прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і прыцягненне стратэгічных інвестараў, больш шырокі ўдзел у рэалізацыі камунальных праектаў (вада, цяпло, гарадскі транспарт) з прыцягненнем прыватных кампаній для аказання паслуг у камунальным сектары", — паведамілі Sputnik у ЕБРР.

У банку падкрэслілі, што Беларусь у святле апошніх змен у рэгіянальнай геапалітычнай абстаноўцы "стала дэманстраваць вялікую адкрытасць на міжнародным узроўні і вялікую гатоўнасць да абмеркавання палітычнай сітуацыі ўнутры краіны". Гэта і абумовіла змяненне краінавай стратэгіі банка.

"Гэтыя пазітыўныя змены, а таксама рэакцыя на іх міжнароднай супольнасці стварылі новы палітычны кантэкст для дзейнасці банка ў гэтай краіне і адкрылі магчымасці для больш актыўнага ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі", — падкрэслілі ў ЕБРР.

У банку таксама заўважылі, што першыя крокі ў супрацоўніцтве з дзяржсектарам ужо рабіліся, так як у маі ў кантэксце штогадовага сходу ЕБРР быў прыняты праект, які мае на ўвазе прыцягненне прыватных кампаній на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства для абслугоўвання дарог. Апроч таго, зараз працягваецца праца ЕБРР з беларускімі ўладамі па падрыхтоўцы прыватызацыі Белінвестбанка.

"Да канца года з імі будзе падпісана яшчэ адно буйное пагадненне", — дадалі ў банку.

У ЕБРР падкрэслілі, што новая стратэгія дазволіць банку больш актыўна і шырока ўдзельнічаць у эканоміцы краіны, дапамагаць дзяржаўным праектам.

ЕБРР супрацоўнічае з Беларуссю з 1992 года і за гэты час інвеставаў у эканоміку краіны каля 1,8 мільярда еўра. За гэтыя сродкі было прафінансавана каля 70 праектаў у розных галінах эканомікі.

Стужка навiн
0