22:23 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Для таго каб у гэтым пераканацца, дастаткова зайсці ў любую харчовую краму, а палітызаваць знешні гандаль паміж краінамі не трэба.

ГOМЕЛЬ, 21 ліс — Sputnik. У Расіі няма дыскрымінацыйнага стаўлення да тавараў беларускай вытворчасці, а пытанні, якія ўзнікаюць па пастаўках беларускіх тавараў, вырашаюцца профільнымі спецыялістамі без якой-небудзь палітызацыі, заявіў статс-сакратар МЗС РФ — намеснік міністра замежных спраў Рыгор Карасін у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik.

Карасін адзначыў, што лічыць некарэктным казаць пра тое, што беларускія ўлады "пастаянна папракаюць" РФ у дыскрымінацыі сваіх тавараў. На яго думку, правільней было б сказаць, што бакі рэгулярна абмяркоўваюць пытанне аб пашырэнні доступу на рынкі адзін аднаго і працуюць над здыманнем бар'ераў ва ўзаемным гандлі.

"Для таго каб пераканацца ў адсутнасці дыскрымінацыі, дастаткова зайсьці ў любую харчовую краму — выбар беларускай прадукцыі, перш за ўсё, мясной і малочнай — заўжды вялікі", — сказаў Карасін.

"Бывае, што ў расійскіх органаў ветэрынарнага або фітасанітарнага кантролю ўзнікаюць прэтэнзіі да якасці тавараў, якія пастаўляюцца з таго ці іншага беларускага прадпрыемства, але гэтая праблема вырашаецца профільнымі спецыялістамі, без якой-небудзь палітызацыі", — падкрэсліў намеснік міністра.

У інтэрв'ю Sputnik Карасін таксама распавёў пра ролю Беларусі ў працэсе мірнага ўрэгулявання ва Украіне і пра перспектывы нармалізацыі расійска-грузінскіх адносін. Пра гэта чытайце ў другой частцы інтэрв'ю.

Тэги:
Прадукты харчавання, МЗС РФ, Георгій Карасін, Гомель, Расія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы