05:09 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Праект комплекса Газпрам

Праект Газмпрама ў Мінску перагледзяць і, магчыма, зробяць таннейшым

© Sputnik/ Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
710

Рэалізацыя двух найбольш праблемных і рэзанансных будаўнічых праектаў Мінска - гатэля ля цырка і "Газпрам Цэнтра" - да канца года будзе працягнутая.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Работы на двух найбольш рэзанансных будаўнічых аб'ектах Мінска — гатэлі ля цырка і шматфункцыянальным комплексе "Газпрам цэнтр" — да канца года павінны актывізавацца, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

"Адносна іх будзе дынаміка. Па так званаму "Кемпінскі" ідзе ўрэгуляванне фінансавых пытанняў паміж новым і старым ўладальнікамі. Я думаю, што гэта ў бліжэйшы час будзе адрэгулявана. Тэхнічныя пытанні ўзнікаюць, яны будуць вырашаць па ходу будоўлі", — заявіў Чорны.

Ён таксама ўдакладніў, што пад тэхнічнымі пытаннямі маецца на ўвазе падбор матэрыялу для фасадаў. Аб якіх-небудзь невырашальных праблемах, звязаных з блізкасцю грунтавых вод, гаворкі няма.

"Нічога невырашальнага няма. У нас сёння дастаткова тэхналогій, каб з гэтым разабрацца", — удакладніў міністр, адказваючы на пытанне Sputnik.

Чорны пацвердзіў, што па завяршэнні будаўніцтва разабраную на час работ электрастанцыю XIX стагоддзя, помнік архітэктуры, плануецца "вынесці як экспанат у асобным месцы побач".

Актывізуюцца працы, па словах міністра, і па праекце шматфункцыянальнага комплексу "Газпрам Цэнтр", які пачалі ўзводзіць на месцы былога Маскоўскага аўтавакзала. Будаўніцтва замарозілі год таму з-за спрэчак вакол кошту на энерганосьбіты. Расійскі "Газпрам" прыпыніў тады фінансаванне шэрагу праектаў, у тым ліку будоўлю на вуліцы Філімонава.

"Газпрам" вяртаецца: разглядае праектную дакументацыю і рашэнні. Магчыма, будзе патанненне і памяншэнне глабальнасці гэтага праекта, але таксама ў гэтым годзе яны павінны выйсці на пляцоўку, разабрацца з генпадрадчыкам. Гарантуюць, што гэта ўсё ажыве", — расказаў міністр.

Ён нагадаў, што гэтыя два праекты знаходзяцца на кантролі ва ўрадзе і ў прэзідэнта.

Тэги:
"Газпрам Цэнтр", Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, Анатоль Чорны, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы